320px|thumb|Італьянская каланіяльная імперыя ў 1940 годзе Калоніі Італіі — тэрыторыі свету, якія знаходзіліся ў каланіяльнай залежнасці ад Каралеўства Італія.

Гісторыя Каралеўства Італія ў 1885 годзе анексавала Эрытрэю. Затым ў 1889 годзе — Бенадзір (поўдзень сучаснага Самалі).

Пасля Італа-турэцкай вайны Італія атрымала Трыпалітанію, Кірэнаіку і Фецан.

Пасля Першай сусветнай вайны Італія, якая ваявала на боку Антанты, далучыла да сябе Паўднёвы Ціроль і амаль усю Істрыю.

Фашысцкая, з 1922 года, Італія атакавала Корфу, захапіла Эфіопію (1935—1936) і Албанію (1939 год).

Пасля Другой сусветнай вайны, у 1946 годзе, краіна была абвешчана рэспублікай і пазбаўлена ўсіх калоній і раней захопленых тэрыторый — Італьянская каланіяльная імперыя перастала існаваць.

Спіс калоній Каралеўства Італія У Еўропе Тэрыторыі сучаснай Грэцыі: Іанічныя астравы Дадэканес Корфу Далмацыя (уключаючы Істрыю, цяпер частка Харватыі і Славеніі) Албанскае каралеўства

У Афрыцы Італьянская Паўночная Афрыка (з 1934 Італьянская Лівія; 1912 — 1942) Трыпалітанія Кірэнаіка Фецан Італьянская Усходняя Афрыка Італьянская Эфіопія (Абісінія; 1936 — 1941) Італьянская Эрытрэя (1890 — 1941) Італьянскае Самалі (цяпер фармальна частка Самалі; 1880-я — 1941)

У Азіі Цяньцзінь (1901 — 1943, цяпер частка КНР)

Гл. таксама Гісторыя Італіі Тэраферма Італьянская каланізацыя Амерыкі Італьянская акупацыя Малёркі

І Катэгорыя:Спісы:Італія