Дуброўка скальная (Drymocallis rupestris) — кветкавая расліна сямейства ружавых.
Апісанне Шматгадовая травяністая расліна з прамастойным сцяблом вышынёй 30-60 см і прыкаранёвай разеткай перыста-раздзельнага лісця. Кветкі белыя, сабраныя ў гронкі. Плод — шматарэшак.
Пашырэнне Еўрапейскі горны рэліктавы від. Пашырэнне: Сярэдняя Еўропа, Крым, Каўказ. У Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах за ўсходняй мяжой арэала, выяўлена ў Слонімскім раёне (расце на ўзлеску арляковай дубравы).
Асаблівасці біялогіі Цвіце ў траўні-чэрвені. Зацвітае на другі год. Пладаносіць у ліпені-жніўні. Размнажэнне насеннае.
Выкарыстанне Дэкаратыўная расліна.
Літаратура
Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
Катэгорыя:Ружавыя Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Травы