Герб Фалклендскіх астравоў афіцыйна быў прыняты 29 верасня 1948 г.

Герб уяўляе сабой шчыт сіняга колеру з намаляваным на ім паруснікам «Desire» (Жаданне) на марскіх хвалях (сіне-белыя хвалістыя лініі), на якім англійскі марскі капітан, Джон Дэвіс адкрыў Фалклендскія Астравы ў 1592.

Дэвіз «Desire the Right» таксама адсылае нас да назвы карабля.

У верхняй частцы шчыта размешчаны баран, да нядаўняга часу авечкагадоўля з’яўлялася галоўнай гаспадарчай дзейнасцю на астравах. Трава на гербе адлюстроўвае самую распаўсюджаную расліннасць астравоў. У XIX стагоддзі авечкагадоўля не была асноўнай крыніцай даходу ў бюджэце астравоў. Аснову гаспадаркі складала буйная рагатая жывёла, таму да 1925 года на гербе маляваўся бык замест барана.

Спасылкі

Фалклендскія астравы Катэгорыя:Фалклендскія астравы