Браты́лава (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавета. Размешчана за 13 км на паўночны ўсход ад Брэста, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні.

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — аг. Чэрні).

Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVI стагоддзя як сяло ў Берасцейскім павеце і ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 1599 годзе шляхецкая ўласнасць.

У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Чэрні — уладання пана Ягміна. У 1870 годзе адносілася да Чэрнінскай сельскай грамады.

У 1905 годзе аднайменныя вёска і фальварак (250 жыхароў) у Косіцкай воласці. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

У Вялікую Айчынную вайну 3 вяскоўцы загінулі, 1 прапаў без вестак.

8 мая 1970 года вёска Братылава з Тэльмінскага сельсавета перададзена ў склад Чэрнінскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 мая 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 20 (1286)..

Насельніцтва 119 рэвізскіх душ (1858) 29 гаспадарак, 168 жыхароў (1921) 205 жыхароў (1959) 136 жыхароў (1970) 39 двароў, 95 жыхароў (2005) 99 жыхароў (2009) 235 жыхароў (2019) 137 двароў, 367 жыхароў (2026)Пашпарт Чэрнінскага сельскага Савета (руск.).

Галерэя

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Чэрнінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна