Марк Ульпій Нерва Траян, больш вядомы як Траян (; па нараджэнні Марк Ульпій Траян, ;  — ): рымскі імператар (98—117).

Быў выдатным военачальнікам, і Рымская імперыя пры ім дасягнула сваіх найбольшых памераў. Лічыўся ўзорам імператара, і новых імператараў да перыяду позняй антычнасці віталі фразай «Будзь шчаслівейшым за Аўгуста і лепшым за Траяна!» Узорам яго будаўнічай дзейнасці ў Рыме служыць мемарыяльны Форум Траяна з калонай, збудаванай Апаладорам Дамаскім. Загінуў у паходзе супраць парфян.

Сын Марка Ульпія Траяна і Марцыі, прыёмны сын Нервы. У сваім выглядзе свядома следаваў старажытнарымскай модзе, уведзенай Аўгустам. Існуе шмат скульптурных партрэтаў Траяна.

Гл. таксама Катафракт

Літаратура

Спасылкі

Trajan’s Column Image Database Markets of Trajan at Great Buildings Online Антычная нумізматыка і гісторыя часоў Траяна З перапіскі Плінія і Траяна Манеты Траяна

Катэгорыя:Персанажы «Боскай камедыі»