Магдалена Сібіла Брандэнбург-Кульмбах-Байрэйцкая (; , — , ) — нямецкая прынцэса, у шлюбе курфюрсціна Саксонская.
Біяграфія Дачка маркграфа Крысціяна Брандэнбург-Байрэйцкага (1581—1655) і Марыі Прускай, Магдалена Сібіла ажанілася з курпрынцам Іагана Георга II 13 лістапада 1638 года ў Дрэздэне. У шлюбе нарадзілася трое дзяцей: Сібіла Марыя (1642—1643) Эрдмута Сафія (1644—1670), у шлюбе з маркграфам Крысціянам Эрнстам Брандэнбург-Байрэйцкім Іаган Георг III (1647—1691), курфюрст Саксонскі, жанаты на прынцэсе Ганне Сафіі Дацкай
Магдалена сябравала са шведскай каралеўскай сям'ёй і ў 1639 годзе сваім лістом шведскаму военачальніку здолела абараніць ад спусташэння горад Пірну. У 1680 годзе пасля смерці мужа курфюрсціна выдалілася ў Фрайберг, дзе ў яе была ўласная сяліба. Пахавана ў Фрайбергскім саборы.
Літаратура Franz Otto Stichart: Galerie der sächsischen Fürstinnen; biogr. Skizzen sämtlicher Ahnfrauen des kgl. Hauses Sachsen. Leipzig 1857. Fritz Roth: Restlose Auswertungen von Leichenpredigten für genealogische und kulturhistorische Zwecke. Selbstverlag, Boppard/Rhein 1980, Bd. 10, S. 492, R 9803
Катэгорыя:Нямецкія прынцэсы Катэгорыя:Пахаваныя ў Фрайбергскім саборы Катэгорыя:Гогенцолерны