Мі́хай Полак (; , Вена — , Пешт) — аўстра-венгерскі архітэктар, прадстаўнік класіцызму.
Біяграфія
Першыя ўрокі ў архітэктуры атрымаў ад свайго бацькі, таксама архітэктара. Вучыўся ў венскай Акадэміі мастацтваў. У 1794 годзе пераехаў у Мілан да свайго зводнага брата Леапольда Полака, дзе ўдзельнічаў у працы над Міланскім саборам. У 1798 годзе пераехаў у Пешт для працы над праектам лютэранскай царквы.
З 1808 года Міхай Полак уваходзіў у архітэктурны камітэт Пешта і тым самым адыграў велізарную ролю ў афармленні горада. У Пешце Полак будаваў жылыя дамы і палацы ў стылі позняй готыкі з элементамі класіцызму. Па праекце Полака ў Будапешце пабудаваны будынкі Венгерскага нацыянальнага музея, палаца Шандара ў Будзе і былой ваеннай акадэміі Людовікі. Імя Міхая Полака носіць адна з плошчаў венгерскай сталіцы ў Пешце непадалёк ад Венгерскага нацыянальнага музея.
Гл. таксама Архітэктура Венгрыі
Спасылкі
Міхай Полак у ВСЭ
Катэгорыя:Архітэктары Венгрыі Катэгорыя:Архітэктары Аўстрыі Катэгорыя:Выпускнікі Венскай акадэміі мастацтваў