Шэксні́нскае, Чарапавецкае — вадасховішча ў Валагодскай вобласці Расіі, на рацэ Шэксна. Створана ў 1963—1964 гг. плацінай аднайменнага гідравузла (Шэкснінскай ГЭС) у пасёлку Шэксна. З'яўляецца часткай Волга-Балтыйскага воднага шляху.
Плошча паверхні вадасховішча 1670 км². Даўжыня 167 км, найбольшая шырыня 20 км. Аб'ём вады каля 6,5 км³. Ваганні ўзроўню вады да 1,2 м. Вадасховішча складаецца з двух частак — затопленай рачной даліны і Белага возера.
Каля вадасховішча гарады Белазерск, Кірылаў, пасёлак Шэксна.
Літаратура
Спасылкі
Водохранилище Шекснинское
Катэгорыя:Геаграфія Валагодскай вобласці Катэгорыя:Вадасховішчы Расіі