Лучана Белозі (; ,  — , ) —]італьянскі мастацтвазнавец.

У 1969—1979 гадах працаваў ва Упраўленні мастацкіх галерэй Фларэнцыі, затым выкладаў гісторыю сярэднявечнага мастацтва ў Сіенскім універсітэце. У 2006 годже выйшаў на пенсію.

Вядомы спецыяліст па мастацтве XIII—XV стагоддзяў, асабліва тасканскім. Аўтар манаграфій «Буфальмака і „Трыумф смерці“» (; 1975), «Авечка Джота»Паводле апавядання Джорджа Вазары, юны Джота маляваў авечку ў той момант, калі Чымабуэ звярнуў на яго ўвагу. (; 1985), «Золата Сіены» (; 1996), «Чымабуэ» (1998), «„Маэста“ Дуча» (; Галімар, 1999, французскі пераклад Луі Баналюмі). Падрыхтаваў таксама каталог усіх прац Джота, які неаднаразова перавыдаваўся на розных мовах. У 1985 годзе арганізаваў у Сіене міжнародную канферэнцыю па вывучэнні творчасці Сімонэ Марціні і падрыхтаваў публікацыю зборніка яе матэрыялаў.

Спасылкі Sienne, un chef-d’œuvre à l’aube de Duccio di Buoninsegna, Інтэрв’ю з Лучана Белозі (фр.)

Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Італіі