thumb|SS-TV-шарфюрар у Маўтхаўзене Атрады «Мёртвая галава»И. Т. Сабиров. Становление германского фашизма . Елабуга, 2009. (, SS-TV) — падраздзяленне СС, якое адказвала за ахову канцэнтрацыйных лагераў Трэцяга рэйха.

Падраздзяленні размяшчаліся ў лагерах на тэрыторыі Германіі, такіх, як Дахау і Бухенвальд, у акупаванай немцамі Польшчы лагер Асвенцім і Маўтхаўзен у Аўстрыі, а таксама шматлікіх іншых канцлагерах і лагерах смерці.

SS-TV было незалежным падраздзяленнем СС са сваім уласным штатам і каманднай структурай. Яно разам з Галоўным ўпраўленем імперскай бяспекі і Галоўным адміністрацыйна-гаспадарчым ўпраўленем СС нясе адказнасць за масавы генацыд вязняў лагераў.

Выява «мёртвай галавы» (чэрап і спараваныя косці) служачыя SS-TV насілі не толькі як кукарду на фуражцы, але і ў пятліцах.

Гісторыя Стварэнне SS-TV пачалося 26 чэрвеня 1933 года, калі рэйхсфюрар СС Генрых Гімлер прызначыў оберфюрара СС Тэадора Эйке начальнікам першага нацысцкага канцэнтрацыйнага лагера ў Дахау. У маі 1934 года Эйке быў прызначаны Інспектарам канцэнтрацыйных лагераў СС і камандзірам ахоўных падраздзяленняў СС (), а пасля 4 ліпеня афіцыйна прыступіў да выканання абавязкаў. З 1938 года цэнтральны апарат інспекцыі знаходзіўся ў Ораніенбургу.

З пачаткам Другой сусветнай вайны са служачых SS-TV была сфарміравана дывізія СС «Мёртвая галава» (адно з першых баявых злучэнняў войскаў СС).

У 1940 годзе SS-TV увайшло ў склад Галоўнага адміністрацыйна-гаспадарчага ўпраўлення СС пад кіраўніцтвам обергрупенфюрара СС Освальда Поля. Пасля паражэння Германіі ў 1945 годзе падраздзяленне было ліквідавана, а шматлікія яго члены пераследваліся пасля вайны за злачынствы, здзейсненыя падчас службы.

Литература McNab, Chris (2001). The SS: 1923—1945, Amber Books Ltd. ISBN 978-1-906626-49-5. Padfield, Peter (2001) . Himmler: Reichsführer-SS, Cassel & Co, London, ISBN 0-304-35839-8. Stein, George H. (1984). The Waffen SS: Hitler’s Elite Guard at War, 1939—1945. Cornell University Press, ISBN 0-8014-9275-0. Sydnor, Jr., Charles W. (1990). Soldiers of Destruction: the SS Death’s Head Division, 1933—1945. Princeton University Press, ISBN 0-691-00853-1.

Катэгорыя:СС Катэгорыя:Канцэнтрацыйныя лагеры Трэцяга рэйха Катэгорыя:З’явіліся ў 1933 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1945 годзе Катэгорыя:Арганізацыі Трэцяга рэйха Катэгорыя:Ваенізаваныя арганізацыі