Рэйхсфюрар СС (: «Імперскі кіраўнік ахоўных атрадаў») — першапачаткова да 1934 года спецыяльная пасада, а затым і вышэйшае званне ў СС (у 1925—1926 — гэта пасада звалася Оберляйтар СС).
Вызначэнне «Рэйхсфюрар СС» было званнем і пасадай адначасова. Пасада рэйхсфюрара CC была створана ў 1926 годзе Іозефам Берхтольдам. Папярэднік Берхтольда, Юліус Шрэк, ніколі не зваў сябе «рэйхсфюрарам» (пасада звалася «оберляйтар», гэта значыць «старэйшы кіраўнік»), аднак гэта пасада была прысвоена яму заднім чыслом у пазнейшыя гады.
У 1929 годзе рэйхсфюрарам СС быў прызначаны оберфюрар СС Генрых Гімлер, які стаў зваць сябе з 1934 года менавіта рэйхсфюрарам, замест свайго звычайнага эсэсаўскага звання (1 студзеня 1933 Гімлеру было прысвоена вышэйшае на той час званне ў СА і СС — обергрупенфюрар). Гэта і стала прэцэдэнтам.
У 1934 годзе, пасля Ночы доўгіх нажоў, пасада Гімлера стала афіцыйным званнем. З гэтага моманту званне рэйхсфюрара СС стала вышэйшым званнем у СС і атрымала адпаведнасць званню генерал-фельдмаршала ў нямецкай арміі.
Рэйхсфюрары СС За ўсю гісторыю СС толькі пяць чалавек займалі пасаду оберляйтара і рэйхсфюрара СС.
+Рэйхсфюрар ССІмяПерыядНумар білета ССДата ўступлення ў ССНумар білета НСДАПЮліус Шрэк1925-192654 красавіка 1925 (сузаснавальнік СС)53Іозеф Берхтольд1926-1927 -964Эрхард Хайдэн1927-1929 -74Генрых Гімлер6 студзеня 1929-29 красавіка 19451688 жніўня 192514.303Карл Ханке29 красавіка-5 мая 1945203.01315 лютага 1934102.606
Гл. таксама Корпусныя колеры (Войскі СС) Званні і знакі адрознення войскаў СС
Малодшае званнеОберстгрупенфюрарРэйхсфюрар СССтарэйшае званнене
Катэгорыя:Воінскія званні СС