Вялікі пенітэнцыярый, таксама Вярхоўны пенітэнцыярый () — глава Апостальскай пенітэнцыярыі, аднаго з трох царкоўных трыбуналаў Рымска-каталіцкай царквы.
Першыя згадкі пра гэту пасаду адносяцца да XII стагоддзя. У пантыфікат Ганорыя III зацвердзілася назва «пенітэнцыярый», пазней пашыраная да «вялікі пенітэнцыярый». Апостальская канстытуцыя Pastor Bonus (1988) зацвердзіла дзеючы спіс паўнамоцтваў вялікага пенітэнцыярыя.
Вялікі пенітэнцыярый з'яўляецца адной з некалькіх вышэйшых службовых асоб пры Святым Прастоле, якія захоўваюць сваю пасаду ў перыяд Sede Vacante, паміж смерцю аднаго Папы Рымскага і абраннем наступнага.
Іншымі такімі службовымі асобамі з'яўляюцца дэкан Калегіі кардыналаў, кардынал-камерленга і генеральны вікарый Рыма.
Вялікі пенітэнцыярый — тытулярны архібіскуп і — часта, але не заўсёды — кардынал.
На сённяшні дзень Вялікім пенітэнцыярыем з'яўляецца італьянскі кардынал Маўра П'ячэнца, які змяніў партугальскага кардынала Мануэла Мантэйру дэ Каштру.
Адной з функцый Вялікага пенітэнцыярыя з'яўляецца спавядаць і сабораваць паміраючага Папу Рымскага.
Вялікія пенітэнцыярыі з 1476 года кардынал Джуліяна дэла Роверэ (1476—1503); кардынал Педра Луіс дэ Борха-Лансоль дэ Рамані (1503—1511); кардынал Леанарда Гроса дэла Роверэ (1511—1520); кардынал Ларэнца Пучы (1520—1529); кардынал Антоніа Пучы (1529—1544); кардынал Раберта Пучы (1545—1547); кардынал Рануча Фарнезэ, O. S. Io. Hieros. (1547—1565); кардынал Карла Барамеа (1565—1572); кардынал Джавані Альдабрандзіні (1572—1573); кардынал Станіслаў Гозій (1574—1579); кардынал Філіпа Банкампаньі (1579—1586); кардынал Іпаліта Альдабрандзіні (1586—1592); кардынал Джуліа Антоніа Санторыа (1592—1602); кардынал П'етра Альдабрандзіні (1602—1605); кардынал Чынціа Пасеры Альдабрандзіні (1605—1610); кардынал Шыпіёнэ Кафарэлі-Баргезэ (1610—1633); кардынал Антоніа Барберыні старэйшы, капуцын (1633—1646); кардынал Арацыа Джусцініяні, аратарыянец (1647—1649); кардынал Нікола Альбергаці-Людавізі (1650—1687); кардынал Леандра Каларэда, аратарыянец (1688—1709); кардынал Фабрыцыа Паалучы, пра-вялікі пенітэнцыярый (1709—1710), вялікі пенітэнцыярый (1710—1721); кардынал Бернарда Марыя Конці, O.S.B.Cas. (1721—1730); кардынал Вінчэнца Пятра, пра-вялікі пенітэнцыярый (1730), вялікі пенітэнцыярый (1730—1747); кардынал Джаакіна Безоці, цыстэрцыянец (1747—1755); кардынал Антоніа Андрэа Галі, C.R.SS.S. (1755—1767); кардынал Джавані Карла Боскі (1767—1788); кардынал Франчэска Саверыа дэ Дзелада (8 верасня 1788 — 19 снежня 1801); кардынал Леанарда Антанелі (22 снежня 1801 — 23 студзеня 1811); кардынал Мікеле дзі П'етра (1811У 1811—1814 гадах вялікі пенітэнцыярый ad interim (гэта значыць выконваючы абавязкі)/20 мая 1814 — 2 ліпеня 1821); кардынал Франчэска Саверыа Кастыльёні (4 жніўня 1821 — 31 сакавіка 1829); кардынал Эмануэле дэ Грэгорыа (31 мая 1829 — 7 лістапада 1839); кардынал Каструча Кастраканэ дэльі Антэльмінелі (12 лістапада 1839 — 22 лютага 1852); кардынал Габрыэле Ферэці (18 сакавіка 1852 — 13 верасня 1860); кардынал Антоніа Марыя Каджана дэ Ацэведа (28 верасня 1860 — 13 студзеня 1867); кардынал Антоніа Марыя Панеб'янка (17 студзеня 1867 — 15 кастрычніка 1877); кардынал Луіджы Білья (18 кастрычніка 1877 — 30 студзеня 1884); кардынал Рафаэле Манака Ла Валета (12 лютага 1884 — 14 ліпеня 1896); кардынал Ісідора Верга (1 кастрычніка 1896 — 10 жніўня 1899); кардынал Серафіна Ванутэлі (20 лістапада 1899 — 19 жніўня 1915); кардынал Вілем Марынус ван Росум, рэдэмптарыст (1 кастрычніка 1915 — 12 сакавіка 1918); кардынал Арэстэ Джорджы (12 сакавіка 1918 — 30 снежня 1924); кардынал Андрэас Фрувірт, дамініканец (8 студзеня 1925 — 31 ліпеня 1927); кардынал Ларэнца Лаўры (31 ліпеня 1927 — 8 кастрычніка 1941); кардынал Нікола Каналі (15 кастрычніка 1941 — 3 жніўня 1961); кардынал Аркадзіа Марыя Лараона Саралегі, кларэцінец (13 жніўня 1961 — 12 лютага 1962); кардынал Фернанда Чэнта (12 лютага 1962 — 6 красавіка 1967); кардынал Джузэпэ Антоніа Ферэта (7 красавіка 1967 — 17 сакавіка 1973); кардынал Джузэпэ Паўпіні (21 сакавіка 1973 — 8 красавіка 1984); кардынал Луіджы Дадалья, в. а. вялікага пенітэнцыярыя (8 красавіка 1984 — 27 мая 1985); вялікі пенітэнцыярый (27 мая 1985 — 6 красавіка 1990); кардынал Уільям Уэйкфілд Баўм (6 красавіка 1990 — 22 лістапада 2001); архібіскуп Луіджы Дэ Маджыстрыс, в. а. вялікага пенітэнцыярыя (22 лістапада 2001 — 4 кастрычніка 2003); кардынал Джэймс Фрэнсіс Стэфард (4 кастрычніка 2003 — 2 чэрвеня 2009); кардынал Фартуната Бальдэлі (2 чэрвеня 2009 — 5 студзеня 2012); кардынал Мануэл Мантэйру дэ Каштру (5 студзеня 2012 — 21 верасня 2013); кардынал Маўра П'ячэнца (21 верасня 2013 — па цяперашні час).
Літаратура «Пенитенциарий верховный» // Католическая энциклопедия. Т.3. Изд. францисканцев, М.:2007.
Катэгорыя:Каталіцтва Катэгорыя:Рымская курыя