Жанна дэ Бурбон (; , Венсен, Валь-дэ-Марн, Францыя — , , Францыя) — каралева Францыі, дачка П’ера I, герцага дэ Бурбон, і Ізабелы дэ Валуа, дачкі Карла Валуа і Маго дэ Сен-Поль. Жонка Карла V Мудрага.

Біяграфія Жанна дэ Бурбон нарадзілася ў замку Венсен праз два тыдні пасля свайго кузена, будучага караля Францыі, Карла V Мудрага. Абодва дзіцяці былі ахрышчаны ў царкве Мантрэйль у адзін і той жа дзень.

8 красавіка 1350 года Жанна дэ Бурбон узяла шлюб з Карлам Валуа (1338—1380), будучым каралём Францыі Карлам V Мудрым (1364—1380). У 1364 годзе яна стала каралевай Францыі.

У той час, калі Жанна была яшчэ жонкай дафіна, Карл абвясціў пра сваю сувязь з Бетай дэ Касінель. Але пасля свайго ўкаранавання, якое адбылося 19 мая 1364 года, кароль зблізіўся з жонкай. Пасля Карл заўсёды цікавіўся меркаваннем Жанны па любым пытанні.

Жанна дэ Бурбон памерла пры нараджэнні сваёй дачкі Кацярыны. Жан Фруасар гаварыў пра гэту падзею так: «Калі каралева была цяжарная, урачы забаранілі ёй купацца і проціпаказалі ёй ванну. Нягледзячы на іх забарону, яна захацела купацца і адтуль прыйшло зло смерці.»

Пасля смерці Жанны Карл быў вельмі засмучаны. «Яна — маё прыгожае святло і сонца майго каралеўства», — казаў ён. Крысціна Пізанская пісала пра каралеўскую жалобу так: «Кароль быў вельмі сумны пасля скону каралевы; нягледзячы на яго вялікую мужнасць, смерць Жанны прычыніла яму такі вялікі боль і доўжыўся ён так доўга, што ніколі больш людзі не бачылі падобнай жалобы, бо яны кахалі адзін аднаго вялікім каханнем.»

Сям’я і дзеці Муж: (з 8 красавіка 1350) Карл V Мудры (21 студзеня 1338 — 16 верасня 1380), сын караля Францыі Жана II Добрага, і Боны Люксембургскай. Даводзіўся Жанне дэ Бурбон кузенам. З іх 10 дзесяці дзяцей да сталага ўзросту дажылі толькі 2 сына:

Жанна (1357—1360); Жан (1359—1364); Бона (1360—1360); Жанна (1366—1366); Жан (7 чэрвеня 1366 — 21 снежня 1366); Карл VI Вар’ят (3 снежня 1368 — 21 кастрычніка 1422), кароль Францыі; Марыя (1370—1377); Людовік I Арлеанскі (13 сакавіка 1372 — 23 лістапада 1407), герцаг Арлеанскі, заснавальнік Арлеанскай галіны дому дэ Валуа. Яго ўнук узышоў на прастол Францыі пад імем Людовіка XII; Ізабела (1373—1378); Кацярына (1378—1388).

Спасылкі

Гл. таксама Спіс Дафін Францыі

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Каралевы і імператрыцы Францыі Катэгорыя:Постаці Стагадовай вайны Катэгорыя:Памерлі пры родах Катэгорыя:Жанчыны Сярэдневякоўя