Грын-Бей Пэкерс () — прафесійная каманда па амерыканскім футболе з амерыканскага горада Грын-Бей, Вісконсін. Каманда выступае ў Паўночным Дывізіёне Нацыянальнай Футбольнай канферэнцыі Нацыянальнай Футбольнай Лігі. Каманда была заснавана ў 1919 годзе. «Грын-Бей Пэкерс» з’яўляецца другім па ўзросце клубам у НФЛ. Каманда ўтрымлівае рэкорд па колькасці выйграных чэмпіянатаў — 13, у тым ліку 9 чэмпіянатаў НФЛ, якія праводзіліся да эры Супер Боўла і чатыры разы перамагала ў Супер Боўлах 1966, 1967, 1996, 2010 гадоў.

Дасягненні

Чэмпіён лігі (13) Пераможца лігі (9) 1929, 1930, 1931, 1936, 1939, 1944, 1961, 1962, 1965 Пераможца Супер Боула (4) 1966 (I), 1967 (II), 1996 (XXXI), 2010 (XLV)

Пераможца канферэнцыі (9) Заходня канферэнцыя НФЛ: 1960, 1961, 1962, 1965, 1966, 1967 НФК: 1996, 1997, 2010

Пераможца дывізіёна (14) Захад НФЛ: 1936, 1938, 1939, 1944 Цэнтр НФЛ: 1967 Цэнтр НФК: 1972, 1995, 1996, 1997 Поўнач НФК: 2002, 2003, 2004, 2007, 2011, 2012, 2013

Спасылкі

Green Bay Packers Афіцыйны сайт Green Bay Packers Афіцыйная старонка каманды на NFL.com Green Bay Packers at the Milwaukee Journal Sentinel Online Website Green Bay Packers at the Green Bay Press-Gazette Online Website Green Bay Packers Information at Sports E-Cyclopedia.com

Катэгорыя:Клубы НФЛ Катэгорыя:Вісконсін