Вялі́кая Курні́ца (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавета. Размешчана за 13 км на паўночны ўсход ад Брэста, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні.

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — аг. Чэрні).

Гісторыя У пісьмовых крыніцах XVII стагоддзя вёска ўпамінаецца ў Берасцейскім павеце і ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. З 1698 года ўладанне Чартарыйскіх.

У XVIII стагоддзі згадваецца ў сувязі з вызначэннем межаў з суседнімі сёламі.

У XIX стагоддзі маёнтак — дзяржаўная ўласнасць у Косіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. У склад маёнтка ўваходзілі вёскі Вялікая і Малая Курніца, Чарнакі. У 1897 годзе дзейнічалі школа граматы і хлебазапасны магазін.

У 1905 годзе вёска ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну 18 вяскоўцаў загінулі, 6 прапалі без вестак.

8 мая 1970 года вёска Вялікая Курніца з Тэльмінскага сельсавета перададзена ў склад Чэрнінскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 мая 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 20 (1286)..

Насельніцтва 286 сялянскіх душ (1858) 86 двароў, 497 жыхароў (1897) 592 жыхары (1905) 52 двары, 272 жыхары (1921) 363 жыхары (1959) 248 жыхароў (1970) 79 гаспадарак, 202 жыхары (2005) 285 жыхароў (2009) 216 жыхароў (2019) 92 двары, 207 жыхароў (2026)Пашпарт Чэрнінскага сельскага Савета (рус.).

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Чэрнінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна