Забярэ́ззе (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавета. Размешчана за 17 км на паўночны ўсход ад Брэста, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні.
У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — аг. Чэрні).
Гісторыя У XIX стагоддзі вядома як фальварак у Збіражскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні. З 1890 года ўласнасць М. Бекмана, які меў тут 382 дзесяціны зямлі.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Збіражскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР.
8 мая 1970 года вёска Забярэззе з Тэльмінскага сельсавета перададзена ў склад Чэрнінскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 мая 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 20 (1286)..
Насельніцтва 33 жыхары (1905) 3 двары, 14 жыхароў (1921) 41 жыхар (1959) 22 жыхары (1970) 2 гаспадаркі, 2 жыхары (2005) 1 гаспадарка, 1 жыхар (2009) 1 гаспадарка, 1 жыхар (2019) 9 гаспадарак, 19 жыхароў (2026)Пашпарт Чэрнінскага сельскага Савета (руск.).
Галерэя
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Чэрнінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна