Адкрыты чэмпіянат Кітая 2008 (, таксама вядомы як Honghe Industrial China Open 2008 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 24 па 30 сакавіка 2008 года ў Beijing University Students' Gymnasium, у Пекіне, Кітай. Турнір стаў дзевятым розыгрышам адкрытага чэмпіянату Кітая, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Прызавы фонд чэмпіянату склаў £250,000, з якіх £48,000 атрымаў пераможца.

Пераможцам турніру стаў Стывен Магуайр з Шатландыі, які перайграў на сваім шляху да тытула Фергала О'Браена (5:3), Бары Хокінса (5:2), Найджэла Бонда ў чвэрцьфінале (5:0), Раяна Дэя ў паўфінальным матчы (6:5) і Шона Мёрфі ў напружаным фінальным паядынку з лікам 10:9. Такім чынам, 27-гадовы шатландзец выйграў свой чацвёрты рэйтынгавы тытул у кар'еры, а таксама другі турнір у сезоне (пасля перамогі на Трафеі Паўночнай Ірландыі ў лістападзе 2007 года).

Турнір

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2008 стаў дзявятым розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. З 2005 года чэмпіянат штогод праходзіць у Пекіне, а з 2006 года — у спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта ў раёне Хайцзянь.

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2008 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера () і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся шостым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2007/2008.

Прызавыя грошы

Прызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з мінулым годам на £24,500 і склаў £250,000. Прызавыя пераможцы павысіліся на £13,000, склаўшы £48,000.

ДасягненнеПрызавыяПераможца£48,000Фіналіст£22,500Паўфіналісты£12,000Чвэрцьфіналісты£6,5001/8 фіналу£4,2751/16 фіналу£2,7501/24 фіналу£1,7251/32 фіналу£1,325Найвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі£2,000Найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі£500 Агульны прызавы фонд £250,000 Максімальны брэйк у асноўнай стадыі £20,000 Максімальны брэйк у кваліфікацыі £1,000

Рэйтынгавыя ачкі

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2008 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на іншых турнірах у сезоне, акрамя трох найбуйнейшых (Гран-пры, чэмпіянат Вялікабрытаніі і чэмпіянат свету). Пераможца турніру атрымаў 5000 рэйтынгавых ачкоў. Пры гэтым за перамогі на Гран-пры, чэмпіянаце Вялікабрытаніі і чэмпіянаце свету снукерысты атрымлівалі 6250, 7500 і 10000 адпаведна.

ДасягненнеАчкіАчкі ()Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.Пераможца5000Фіналіст4000Паўфіналісты3200Чвэрцьфіналісты25001/8 фіналу19001/16 фіналу14007001/24 фіналу (квал.)11505751/32 фіналу (квал.)9004501/40 фіналу (квал.)6503251/48 фіналу (квал.)400200

Уайлдкард раўнд

Восем кітайскіх аматараў атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: Чжан Аньда, Цаа Сіньлун, А Булацзян, Ян Цынцянь, Цзінь Лун, Лі Хан, Лі Юань і Юй Дэлу. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у першым крузе асноўнага турніру супраць васьмярых выпадковых гульцоў, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд: Бары Пінчэса, Фергала О'Браена, Маркуса Кэмбэла, Майка Дана, Дэйва Харальда, Марка Алена, Марка Фу і Рыкі Уолдэна.

Першы гулец ЛікДругі гулец Бары Пінчэс 5:1 Чжан Аньда Фергал О’Браен 5:2 Цаа Сіньлун Маркус Кэмбэл 5:4 А Булацзян Майк Дан 5:1 Ян Цынцянь Дэйв Харальд 5:4 Цзінь Лун Марк Ален 5:2 Лі Хан Марка Фу 5:4 Лі Юань Рыкі Уолдэн 5:3 Юй Дэлу

Асноўная сетка

Фінал

Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Ян Верхаас.Спартыўная зала студэнтаў Пекінскага універсітэта, Пекін, Кітай, 30 сакавіка 2008. Стывен Магуайр (10) 10:9 Шон Мёрфі (3)

10 Сусветны рэйтынг 3 3 Перамогі на прафесійных турнірах 4 3 Рэйтынгавыя турніры 2 Статыстыка выступленняў на адкрытых чэмпіянатах Кітая 0 Колькасць тытулаў 0 Колькасць удзелаў Колькасць згуляных матчаў Колькасць выйграных матчаў Колькасць соценных серый Найвышэйшая серыя Статыстыка асабістых сустрэч 4 (4; 0) Лік асабістых сустрэч (Рэйтынгавыя турніры; Адкрыты чэмпіянат Кітая) 5 (3; 1) 33 (29; 2) Лік па фрэймах (Рэйтынгавыя турніры; Адкрыты чэмпіянат Кітая) 38 (30; 5) 0 (0; 0) Лік па фіналах (Рэйтынгавыя турніры; Адкрыты чэмпіянат Кітая) 0 (0; 0)

ТурнірСтадыяЛікКубак Мальты 2008 Групавы раўнд Стывен Магуайр2:4 Шон МёрфіЧэмпіянат Вялікабрытаніі 2007 1/2 фіналу Стывен Магуайр 9:5 Шон МёрфіТрафей Паўночнай Ірландыі 2007 1/2 фіналу Стывен Магуайр 6:5 Шон МёрфіАдкрыты чэмпіянат Кітая 2007 1/8 фіналу Стывен Магуайр2:5 Шон МёрфіАдкрыты чэмпіянат Уэльса 2007 1/4 фіналу Стывен Магуайр 5:3 Шон Мёрфі Прэм'ер-ліга 2005 Групавы раўнд Стывен Магуайр2:4 Шон МёрфіГран-пры 2004 1/32 фіналу Стывен Магуайр 5:2 Шон МёрфіPlayers Championship 2004 1/32 фіналу (квал.) Стывен Магуайр2:5 Шон МёрфіАдкрыты чэмпіянат Брытаніі 2001 1/40 фіналу (квал.) Стывен Магуайр0:5 Шон Мёрфі 137 Найвышэйшая серыя 136 3 Соценныя серыі 1 6 Серыі 50+ 6

Спасылкі

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2008 на Snooker.org Статыстыка адкрытага чэмпіянату Кітая 2008 на CueTracker.net

Катэгорыя:Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры Катэгорыя:2008 год у снукеры Катэгорыя:Спорт у Кітаі ў 2008 годзе Катэгорыя:Снукерны сезон 2007/2008 Катэгорыя:Снукерныя турніры ў Кітаі Катэгорыя:2008 год у Пекіне