Мілен Фармер (, сапраўднае імя — Мілен Гацье (Mylène Gautier), нар. , Канада) — французская спявачка, паэтэса, артыстка, кампазітар, дзіцячая пісьменніца.

Біяграфія На сцэне з 1984 года. З 90-х гадоў 20 стагоддзя ў франкамоўным свеце прадае найбольшую колькасць дыскаў. Папулярная не толькі ў Францыі, дзе лічыцца мегазоркай, але і на ўсходзе Еўропы. 27 кастрычніка 2013 года М. Фармер упершыню наведала Мінск у межах турнэ Timeless 2013. Адзіны ў Беларусі канцэрт зорка дала ў Мінск-Арэне.

Дыскаграфія Студыйныя альбомы

Cendres de Lune (1986) Ainsi soit je... (1988) L'autre... (1991) Anamorphosée (1995) Innamoramento (1999) Avant que l'ombre... (2005) Point de suture (2008) Bleu noir (2010) Monkey Me (2012) Interstellaires (2015) Désobéissance (2018) L'Emprise (2022)

Канцэртныя альбомы

En concert (1989) Live à Bercy (1997) Mylenium Tour (2000) Avant que l'ombre... à Bercy (2006) N°5 on Tour (2009) Timeless 2013 (2013) Live 2019 (2019) Nevermore (2024)

Фільмаграфія 1994 : Giorgino (фільм, выконвае ролю Катрын Дэграс). 2006 : Arthur et les Minimoys (анімацыя, агучвае Селенію). 2009 : Arthur et la Vengeance de Maltazard (анімацыя, агучвае Селенію). 2010 : Arthur et la Guerre des deux mondes : (анімацыя, агучвае Селенію).

Узнагароды 1988: Узнагарода «Найлепшая французская спявачка года». 1993: найлепшая французская спявачка года на World Music Awards. 1996: найпапулярнейшы франкамоўны альбом года (Anamorphosée). 2000: найлепшы франкамоўны альбом года (Innamoramento). 2000: найпрыгажэйшы кліп года (Optimistique-moi), прэмія M6 Awards. 2000: найлепшы канцэрт года (Mylenium Tour). 2000: спявачка года. 2001: спявачка года. 2002: спявачка года. 2003: спявачка года. 2005: узнагарода «Самая паспяховая спявачка за апошнія дваццаць год». 2006: найлепшы франкамоўны альбом года (Avant que l'ombre…). 2007: узнагарода за агучванне голасу прынцэсы Селеніі ў анімацыі «Arthur et les Minimoys», узнагарода NRJ Music Awards. 2009: найлепшы франкамоўны альбом года (Point de Suture).

Рэкорды Адзіная спявачка, якая дала канцэрты і двойчы цалкам запоўніла Стад дэ Франс. Зняла самы працяглы музычны кліп — «Pourvu qu'elles soient douces»: 17 хвілін і 52 секунды. Кампазіцыя «Désenchantée» стала самай экспартаванай песняй на французскай мове. Найвялікшы бюджэт франкамоўных кліпаў: «L’Âme-Stram-Gram» — 900 000 €, «California» — 600 000 € і «Pourvu qu'elles soient douces» — 450 000 €.

Бібліяграфія Lisa-Loup et le conteur (Ліза-Лу і казачнік), 2003 (філязофская казка для дзяцей, тэкст і малюнкі аўтарства Мілен Фармёр). Avant que l’ombre… À Bercy (фотаальбом).

Спасылкі

Пераклады тэкстаў песень Мілен Фармер

Катэгорыя:Артыстычныя псеўданімы Катэгорыя:Поп-музыканты Францыі Катэгорыя:Аўтары-выканаўцы Францыі Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Францыі