Еўрапейская грашовая адзінка, ЭКЮ (, ECU) — складаная разліковая грашовая адзінка краін-удзельніц Еўрапейскай супольнасці, уведзеная ў дзеянне 13 сакавіка 1979 года. 1 студзеня 1999 года на змену ЭКЮ прыйшла грашовая адзінка ЕС — еўра.
Гісторыя Да ўвядзення ЭКЮ ў разліках выкарыстоўвалася Еўрапейская адзінка разліку, курс якой таксама быў роўны аднаму ЭКЮ. Мінімізацыя ваганняў курсаў нацыянальных валют і ЭКЮ забяспечвалася механізмам валютных курсаў ERM. ЭКЮ таксама выкарыстоўваўся ў некаторых міжнародных фінансавых трансакцыях.
Абарачэнне ЭКЮ мела код XEU паводле ISO 4217. Існавала толькі ў безнаяўных разліках, манеты выпускаліся толькі ў некаторых краінах для прыватнага сектару.
Суадносіны ЭКЮ да валют іншых краін вызначаліся сыходзячы з таго, што ЭКЮ служыла абагульненым прадстаўніком кошыку валют краінаў ЕЭС.
1 студзеня 1999 ЭКЮ быў заменены на еўра ў суадносінах 1 € = 1 ₠. У адрозненне ад ЭКЮ еўра — сапраўдная валюта.
Сімвал Сімвал валюты, ₠ (U+20A0), спалучае накладзеныя C і E, якія з'яўляюцца пачатковы літарамі фразы «Еўрапейская супольнасць» на шматлікіх еўрапейскіх мовах. Аднак гэты сімвал не атрымаў шырокага распаўсюджання, бо мог адлюстроўвацца толькі некаторымі тагачаснымі сістэмамі, таксама банкі пераважна (як і з усімі іншымі валютамі) ўжывалі код XEU паводле ISO.
Курс, вызначаны паводле кошыка валют + Прыкладныя кошты нацыянальных валют у адносінах да ЭКЮ Валюта 13.03.1979—16.09.1984 17.09.1984—21.09.1989 21.09.1989—31.12.1998 Бельгійскі франк 9,64 % 8,57 % 8,183 % Нямецкая марка 32,98 % 32,08 % 31,955 % Дацкая крона 3,06 % 2,69 % 2,653 % Іспанская песета — — 4,138 % Французскі франк 19,83 % 19,06 % 20,316 % Фунт стэрлінгаў 13,34 % 14,98 % 12,452 % Грэчаская драхма — 1,31 % 0,437 % Ірландскі фунт 1,15 % 1,20 % 1,086 % Італьянская ліра 9,49 % 9,98 % 7,840 % Люксембургскі франк — — 0,322 % Нідэрландскі гульдэн 10,51 % 10,13 % 9,98 % Партугальскі эскуда — — 0,695 %
Спасылкі Звесткі з Еўрапейскага цэнтральнага банку па эканамічным і манетарным супрацоўніцтве
Катэгорыя:Эканоміка Еўрасаюза