Сервій Тулій (6 ст. да н.э.): 6-ы цар Старажытнага Рыма, сын Тулія і Акрэсіі, нявольніцы царыцы Танаквіль.

Стаў царом па Тарквініі дзякуючы намаганням царыцы Танаквіль. Сервію Тулію прыпісваюцца ажыццяўленне дзяржаўнай рэформы, заснаванне храму Дыяны на Авенцінскім пагорку, а таксама заснаванне іншых храмаў.

Загінуў у выніку перавароту, здзейсненага ягоным зяцем Тарквініем Ганарлівым, прычым дачка Сервія Тулія, жонка новага цара, пераехала бацьку калясніцай..

Імператар Клаўдзій, які яшчэ ведаў старую этрускую літаратуру, цвердзіў, што сапраўдным імем Сервія Тулія, да самага займання трону, было этрускае імя Мастарна, і што той быў этрускам. Вядомая выява нейкага Мастарны на фрэсцы ў «маўзалеі Франсуа» ў Вульчы, калі той вызваляе з палону свайго таварыша Цэлія Вібену. Падобную гісторыю пераказваў і Клаўдзій, таму імаверна, што яна была вядомая і ў 3 ст. да н.э. у этрускім горадзе Вульчы, і што фрэскі з'яўляюцца копіямі рымскіх фрэсак з падзеямі ранейшай рымскай гісторыі.

Літаратура