Дэвід Прэйн (, 11 ліпеня 1857 — 16 сакавіка 1944) — шатландскі батанік.

Біяграфія Дэвід Прэйн нарадзіўся 11 ліпеня 1857 года.

Ён быў дэманстратарам анатоміі ў Каледжы хірургаў Эдынбурга ў 1882 і 1883 годзе і ва Універсітэце Абердзіна у 1883 і 1884 годзе.

У 1898 годзе Дэвід Прэйн быў прызначаны дырэктарам Каралеўскага батанічнага саду ў Калькуце. З 1898 па 1905 год ён таксама быў прафесарам батанікі ў Медыцынскім каледжы Калькуты. У 1905 годзе Дэвід Прэйн стаў дырэктарам Каралеўскіх батанічных садоў К'ю.

У маі 1905 года ён быў абраны членам Лонданскага каралеўскага таварыства. Дэвід Прэйн займаў пасаду прэзідэнта Лонданскага Лінееўскага таварыства з 1916 па 1919 год і быў узнагароджаны Медалём Лінея ў 1935 годзе. Ён зрабіў значны ўнёсак у батаніку, апісаўшы мноства відаў раслінГл. спасылку ў картцы «Сістэматык жывой прыроды»..

Дэвід Прэйн памёр 16 сакавіка 1944 года.

Навуковая дзейнасць Дэвід Прэйн спецыялізаваўся на папарацепадобных, водарасцях і на насенных раслінахInternational Plant Names Index: David Prain (1857—1944).

Публікацыі Bengal Plants. 1903.

Крыніцы

Спасылкі Index Kewensis plantarum phanerogamarum: Supplementum Tertium Nomina et Synonyma Omnium Generum et Specierum AB Initio Anni MDCCCCI Usque AD Finem Anni MDCCCCV Complectens

Катэгорыя:Батанікі Шатландыі Катэгорыя:Батанікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Члены Лонданскага Лінееўскага таварыства