Анатоль Аляксандравіч Волах (,  — ) — сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1917 годзе ў Мінску ў сям’і чыгуначніка. Пасля заканчэння чыгуначнага ПТВ працаваў на вагонарамонтным заводзе ў Менску. У 1938 годзе быў прызваны на службу ў Рабоча-Сялянскую Чырвоную армію Ленінскім раённым ваенным камісарыятам Менска. З 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прымаў удзел у баях на Паўднёва-Заходнім і Варонежскім франтах. Да жніўня 1943 года сяржант Анатоль Волах быў разведчыкам 12-га асобнага разведбатальёна 2-га танкавага корпуса 40-й арміі Варонежскага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Украінскай ССР.

У жніўні 1943 года падчас адной з разведвальных вылазак Волах захапіў у палон нямецкага афіцэра. 21 жніўня 1943 года ў раёне горада Зянькоў Палтаўскай вобласці УССР ён з групай разведчыкаў атакаваў варожую калону машын, захапіўшы ў палон машыну з афіцэрамі і важнымі штабнымі дакументамі праціўніка. У верасні 1943 года ў ходзе вызвалення горада Лебядзін Сумскай вобласці УССР Волах адным з першых на браневіку ўварваўся ў горад і ўступіў у бой з пераўзыходзячымі войскамі праціўніка. 1 кастрычніка 1943 года пры разведцы подступаў да Дняпра Волах загінуў у баі. Пахаваны ў брацкай магіле ў скверы на вуліцы Першагвардзейскай у горадзе Лебядзіне.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 17 лістапада 1943 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» сяржант Анатоль Волах пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі і шэрагам медалёў.

Ушанаванне памяці У гонар Волаха названа вуліца ў Мінску.

Літаратура

Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382 Андреев С. А. Совершённое ими бессмертно. — Кн. 1. — М.: Высшая школа, 1976. Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984.

Катэгорыя:Разведчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баі Катэгорыя:Пахаваныя ў Лэбэдыне