Леапольд IV (; каля 1108 — ) — маркграф Аўстрыі з 1136 года і герцаг Баварыі з 1139 года з дынастыі Бабенбергаў.
Біяграфія
Кіраванне Леапольд IV быў сынам аўстрыйскага маркграфа Леапольда III Святога і Агнэсы, дачкі імператара Генрыха IV.
У 1138 годзе на сталец Германіі ўзыйшоў кароль Конрад III Гогенштаўфен, брат ад адной маці маркграфа Леапольда IV. Зразумела, што Леапольд IV актыўна падтрымаў Гогенштаўфенаў у іх барацьбе з домам Вельфаў. У 1139 годзе, пасля пазбаўлення ўсіх тытулаў герцага Баварыі Генрыха X з дынастыі Вельфаў, кароль перадаў герцагства Леапольду IV. У выніку Аўстрыя была аб'яднана з Баварыяй, а ўплыў Бабенбергаў рэзка ўзрос.
Падчас усяго нядоўгага кіравання Леапольда IV у Баварыі ён вёў бесперапынную барацьбу з Вельфамі. Барацьба гэта была няўдалай: у 1141 годзе герцаг пацярпеў паражэнне і неўзабаве сканаў. Леапольд IV не меў дзяцей і яго спадчыннікам стаў малодшы брат Генрых II Язаміргот.
Шлюб (1138) Марыя Чэшская (пам. каля 1160), дачка Сабеслава I, князя Маравіі
Катэгорыя:Кіраўнікі Аўстрыі Катэгорыя:Бабенбергі Катэгорыя:Герцагі баварскія