Адкрыты чэмпіянат Кітая 2005 () — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 26 сакавіка па 3 красавіка 2005 года ў чааянскім спартыўным цэнтры, у Пекіне, Кітай. Турнір стаў шостым розыгрышам адкрытага чэмпіянату Кітая, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Прызавы фонд чэмпіянату склаў £200,500, з якіх £30,000 павінен быў атрымаць пераможца.
Пераможцам турніру стаў Дзін Цзюньхуэй з Кітая, які перайграў на сваім шляху да тытула Марка Дэвіса ў уайлдкард раўндзе (5:2), Пітэра Эбдана (5:0), Сцюарта Бінэма (5:4), Марку Фу ў чвэрцьфінале (5:2), Кена Доэрці з Ірландыі ў паўфінальным матчы (6:0) і шатландца Стывена Хендры ў фінальным паядынку з лікам 9:5. Такім чынам, 18-гадовы кітаец выйграў свой першы тытул у кар'еры, стаўшы першым снукерыстам з Кітая, які выйграў рэйтынгавае спаборніцтва і першым азіятам за 10 гадоў, які выйграў рэйтынгавы турнір (пасля перамогі тайца Джэймса Уатаны на адкрытым чэмпіянаце Тайланда ў сакавіку 1995 года). Апроч таго, Дзін, якому споўнілася 18 гадоў падчас турніру, стаў самым маладым пераможцам рэйтынгавага спаборніцтва з 1993 года, калі Роні О’Саліван перамог на чэмпіянаце Вялікабрытаніі за тыдзень да свайго 18-годдзя. Кітайскі снукерыст, які знаходзіўся ў мэйн-туры, аднак атрымаў уайлдкард, які вызваліў яго ад праходжання кваліфікацыі, не атрымаў за перамогу рэйтынгавых ачкоў і прызавых грошай.
Турнір
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2005 стаў шостым розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. У 2005 годзе чэмпіянат праходзіў у Чааянскім спартыўным цэнтры ў Пекіне.
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2005 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера () і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся сёмым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2004/2005.
Прызавыя грошы
Прызавы фонд турніру значна панізіўся ў параўнанні з папярэднім розыгрышам больш чым у два разы (на £250,300) і склаў £200,500. Прызавыя пераможцы панізіліся на £32,500, склаўшы £30,000.
ДасягненнеПрызавыяПераможца£30,000Дзін Цзюньхуэй, які атрымаў уайлдкард для ўдзелу ў асноўнай сетцы турніру, не атрымаў прызавых грошай за перамогу. Такім чынам, першы прыз спаборніцтва не быў уручаны.Фіналіст£15,000Паўфіналісты£7,500Чвэрцьфіналісты£5,6001/8 фіналу£4,0001/16 фіналу£2,5001/24 фіналу£1,6251/32 фіналу£1,100Найвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі£2,000Найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі£500 Агульны прызавы фонд £200,500 Максімальны брэйк у асноўнай стадыі £20,000 Максімальны брэйк у кваліфікацыі £1,000
Рэйтынгавыя ачкі
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2005 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на іншых турнірах у сезоне, акрамя трох найбуйнейшых (Гран-пры, чэмпіянат Вялікабрытаніі і чэмпіянат свету). Пераможца турніру атрымаў 4000 рэйтынгавых ачкоў. Пры гэтым за перамогі на Гран-пры, чэмпіянаце Вялікабрытаніі і чэмпіянаце свету снукерысты атрымлівалі 5000, 6000 і 8000 адпаведна.
ДасягненнеАчкіАчкі ()Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.Пераможца4000Фіналіст3000Паўфіналісты2500Чвэрцьфіналісты20501/8 фіналу17501/16 фіналу14507251/24 фіналу (квал.)11505751/32 фіналу (квал.)9004501/40 фіналу (квал.)6503251/48 фіналу (квал.)200
Уайлдкард раўнд
16 азіяцкіх снукерыстаў атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: кітайскія прафесіяналы Дзін Цзюньхуэй, Лю Сун і Цзінь Лун і аматары Сяа Гадун, Цаа Кайшэн, Го Хуа, Ян Цынцянь, Цаа Сіньлун, Цай Цзяньчжун, Пан Вэйго, Чжэн Пэн, Зан Дунтаа, Чжан Кай і Лян Вэньбо, а таксама Кабкіт Паладжын з Тайланда і Хабіб Субах з Бахрэйна. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у першым крузе асноўнага турніру супраць усіх гульцоў, якія прайшлі кваліфікацыю.
Першы гулец Лік Другі гулец Першы гулец Лік Другі гулец Дэйв Харальд 5:3 Сяа Гадун Роберт Мілкінс 5:3 Лю Сун Джэрард Грын 1:5 Кабкіт Паладжын Раян Дэй 5:3 Цзінь Лун Сцюарт Бінэм 5:1 Цаа Кайшэн Майкл Холт 5:3 Цай Цзяньчжун Марк Дэвіс 2:5 Дзін Цзюньхуэй Рыкі Уолдэн 5:2 Пан Вэйго Квінтэн Хан 5:1 Го Хуа Том Форд 5:3 Чжэн Пэн Джымі Мікі 3:5 Хабіб Субах Энтані Хэмілтан 5:1 Зан Дунтаа Бары Пінчэс 5:3 Ян Цынцянь Эдрыян Ганэл 5:1 Чжан Кай Алістэр Картэр 5:1 Цаа Сіньлун Найджэл Бонд 4:5 Лян Вэньбо
Асноўная сетка
Фінал
Фінал: да 9 перамог. Рэферы: Пол Кольер.Чааянскі спартыўны цэнтр, Пекін, Кітай, 2 красавіка 2005. Дзін Цзюньхуэй 9:5 Стывен Хендры (3)
74 Сусветны рэйтынг 3 0 Перамогі на прафесійных турнірах 73 0 Рэйтынгавыя турніры 36 Статыстыка выступленняў на адкрытых чэмпіянатах Кітая 0 Колькасць тытулаў 0 Колькасць удзелаў Колькасць згуляных матчаў Колькасць выйграных матчаў Колькасць соценных серый Найвышэйшая серыя Статыстыка асабістых сустрэч 0 (0; 0) Лік асабістых сустрэч (Рэйтынгавыя турніры; Адкрыты чэмпіянат Кітая) 0 (0; 0) 0 (0; 0) Лік па фрэймах (Рэйтынгавыя турніры; Адкрыты чэмпіянат Кітая) 0 (0; 0) 0 (0; 0) Лік па фіналах (Рэйтынгавыя турніры; Адкрыты чэмпіянат Кітая) 0 (0; 0) 107 Найвышэйшая серыя 108 2 Соценныя серыі 1 6 Серыі 50+ 3
Заўвагі
Спасылкі
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2005 на Snooker.org Статыстыка адкрытага чэмпіянату Кітая 2005 на CueTracker.net
Катэгорыя:Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры Катэгорыя:2005 год у снукеры Катэгорыя:Спорт у Кітаі ў 2005 годзе Катэгорыя:Снукерны сезон 2004/2005 Катэгорыя:Снукерныя турніры ў Кітаі Катэгорыя:2005 год у Пекіне