Мерсэ Радарэда і Гургі ( — ) — каталонская пісьменніца пасляваеннага перыяду.
Яе раман La plaça del Diamant («Плошча Дыямант», 1962) перакладзены на шматлікія мовы. Шмат пісала пра грамадзянскую вайну ў Іспаніі.
Біяграфія
Мерсэ Радарэда нарадзілася 10 кастрычніка 1908 года ў Барселоне. Яна была адзіным дзіцем у сям’і і рана выйшла замуж за брата сваёй маці, калі ёй было дваццаць гадоў. Ён быў старэйшы за яе на сямнаццаць гадоў. Праз год у іх нарадзіўся сын.
Шлюбнае і матчына жыццё накіроўвала яе на пісьменства. У той жа час у Іспаніі пачынаецца другая рэспубліка, і ў яе абстаноўцы свабоды пісьменніца становіцца адважнай і рашучай. У 1933 годзе яна выдала свой першы раман на ўласныя грошы. Яна таксама працавала ў розных часопісах і за наступныя некалькі гадоў публікуе яшчэ тры раманы і некалькі казак.
У 1936 годзе, калі ў яе ўжо была шмат сувязяў з каталонскімі публіцыстамі і важнымі людзьмі, пачалася грамадзянская вайна. У 1937 яна атрымала прэмію «Крэшэльс» за раман «Алома», але таксама развялася з мужам. У наступным годзе, перад канцом вайны, яна з’ехала ў Францыю ў выгнанне. Яе сын застаўся ў Барселоне ў яе маці, таму што яны думалі, што яна вернецца неўзабаве. Але пасля Перпіньяна і Тулузы яна паехала ў замак Roissy-en-Brie на ўсходзе Парыжа. Там спыніліся некаторыя каталонскія ўцекачы, і пісьменніца пачала любоўныя адносіны з каталонскім пісьменнікам Арманда Абіёлсам. Але была праблема: ён быў жанаты з сястрой іншага пісьменніка, і яго швагер і яго цешча, якія спыніліся ў самім замку, былі супраць гэтага кахання.
Сітуацыя пагоршылася. Бежанцы ў замку павінны былі зноў пераехаць з-за пачатку другой сусветнай вайны. Некалькі з іх з’ехалі ў Амерыку, але пара закаханых паехала ў Лімож, дзе ён быў арыштаваны. Такім чынам, яны яшчэ два гады не маглі жыць разам. У рэшце рэшт, яны жылі разам у Бардо і зноў у Парыжы, але ёй было цяжка. Яна павінна была працаваць краўчыхай і не магла пісаць да 1947 года, калі пачала супрацоўніцтва з часопісам Revista de Catalunya. Да 1953 года яна пісала толькі кароткія апавяданні з-за дрэннага здароўя і паралічу правай рукі. Але паступова здароўе пісьменніцы паляпшалася, і яна пераехала з Арманда ў Жэневу, таму што там ён пачаў працаваць перакладчыкам у ЮНЕСКА.
Па словах пісьменніцы, Жэнева была сумным горадам, і там яна знайшла час і супакой, каб пісаць. Яна напісала эсэ, раманы і кнігу апавяданняў, з якой яна выйграла прэмію Victor Català ў 1956 годзе. У гэты ж час яна таксама піша свой самы вядомы раман, «Плошча Дыямант», які не атрымаў прэмію Сант Жорзі ў 1960 годзе. Але адзін член журы заўважыў раман і рэкамендаваў яго выдаўцу, які апублікаваў яго ў 1962 годзе. У наступныя гады яна напісала і выдала іншыя раманы: «Вуліца камелій», «Сад каля мора» і г.д. Яе кнігі паступова прадаваліся і перакладаліся на замежныя мовы. З аднаго боку, у шасцідзясятых гадах яна атрымлівала вялікае задавальненне ад поспехаў у кар’еры, але з іншага боку, у асабістым жыцці ў яе былі сумныя навіны: у 1966 годзе памерла яе маці і праз тры гады — яе першы муж. З-за яго спадчыны яны з сынам спрачаліся. Пасля смерці Арманда ў 1971 годзе яна адчувала сябе самотнай, і пачуццё аддаленасці яшчэ ўзмацнілася, таму што яна выявіла, што ў Арманда была палюбоўніца з 1958 года. Яе адзінота ў Жэневе і сустрэча з сябрамі часоў вайны былі прычынамі вяртання пісьменніцы ў Каталонію ў 1972 годзе.
На працягу шасці гадоў яна жыла ў Раманьі дэ ла Селва ў сяброўкі, дзе скончыла «Разбітае люстэрка». Але пісьменніца прывыкла весці самотны лад жыцця, і таму ў вёсцы яна пабудавала свой дом, куды і пераехала. З Раманьі дэ ла Селва, дзе яна жыла да самай смерці, яна назірала, як некалькі яе кніг сталі фільмамі і тэлеперадачамі.
У 1983 годзе Мерсэ Радарэда памерла ў бальніцы Жыроны ад раку печані. Калі яна даведалася пра рак, яна больш не змагалася за жыццё. У апошнія дні жыцця яна памірылася са сваёй сям’ёй, таму што яе выдавец апавясціў іх.
Галоўныя творы
Aloma («Алома», 1938) Vint-i-dos contes (1958) La plaça del Diamant («Плошча Дыямант», 1962) El carrer de les Camèlies («Вуліца Камелій», 1966) Jardí vora el mar (1967) Mirall trencat («Разбітае люстэрка», 1974) Semblava de seda i altres contes (1978) Quanta, quanta guerra… («Колькі вайны», 1980) La mort i la primavera («Смерць і вясна», няскончаны, выйшаў пасмяротна)
Спасылкі
Mercè Rodoreda in LletrA, Catalan Literature Online (Open University of Catalonia) Mirror Play: Virtual Exhibition on Mercè Rodoreda Biography and reviews at escriptors.com Mercè Rodoreda at Open Letter Books A Domestic Existentialist: On Mercè Rodoreda by The Nation
Катэгорыя:Пісьменнікі Каталоніі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Барселоне