Леанід Міхайлавіч Лаўроўскі (сапраўднае прозвішча — Іваноў; — ) — савецкі артыст балета, балетмайстар, харэограф і педагог. Народны артыст СССР (1965). Лаўрэат трох Сталінскіх прэмій (1946, 1947, 1950).
Біяграфія
Леанід Міхайлавіч Іваноў нарадзіўся 5 (18) чэрвеня 1905 у Санкт — Пецярбургу. З 1922 па заканчэнні Петраградскага харэаграфічнага вучылішча артыст ЛАТОБ імя С. М. Кірава. З 1927 займаецца балетмайстарскай дзейнасцю. У 1935—1938 гадах — мастацкі кіраўнік балетнай трупы ЛМАТОБ, у 1938—1944 гадах -ЛАТОБ імя С. М. Кірава, у 1942—1943 гадах — АрмАТОБ імя А. А. Спендыярава (Ерэван). У 1944—1964 гадах — галоўны балетмайстар ДАВТ. У 1964—1967 гадах — прафесар МАХУ. У 1948—1967 гадах выкладаў у ГІТІСе (з 1952 года — прафесар). Арганізаваў першую ў краіне трупу «Балет на лёдзе» (1959) (у 1959—1964 — галоўны балетмайстар). Л. М. Лаўроўскі памёр 27 лістапада 1967 года, (па іншых крыніцах — 26 лістапада), падчас гастроляў у Парыжы. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках (участак № 3).
Катэгорыя:Народныя артысты СССР Катэгорыя:Артысты балета СССР Катэгорыя:Балетмайстры СССР Катэгорыя:Харэографы СССР Катэгорыя:Артысты балета паводле алфавіта Катэгорыя:Артысты балета XX стагоддзя Катэгорыя:Балетмайстры паводле алфавіта Катэгорыя:Балетмайстры XX стагоддзя Катэгорыя:Харэографы паводле алфавіта Катэгорыя:Харэографы XX стагоддзя Катэгорыя:Балетныя педагогі паводле алфавіта Катэгорыя:Балетныя педагогі СССР Катэгорыя:Балетныя педагогі XX стагоддзя Катэгорыя:Балетмайстры Міхайлаўскага тэатра Катэгорыя:Балетмайстры Марыінскага тэатра Катэгорыя:Балетмайстры Вялікага тэатра Катэгорыя:Кіраўнікі балетнай трупы Марыінскага тэатра