Чараўнік двухлісты (Platanthera bifolia) — від шматгадовых травяністых клубневых раслін з роду сямейства .
Назва
Навуковая назва роду, Platanthera, паходзіць ад гречаскіх слоў platis («шырокі») і antera («пылковы мяшок») і тлумачыцца асаблівасцю формы пыльніка прадстаўнікоў гэтага роду. Відавы эпітэт, bifolia ( — «дву(х)…» і folius — «ліст»), тлумачыцца характэрнымі для раслін гэтага віду двума буйнымі прыкаранёвымі лістамі.
У сінаніміку віду ўваходзяць наступныя назвы:
Беларускія назвы: чараўнік двухлісты, чараўнікFederowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897, прычарГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927, зяполькі, каманішнік, любка Ботанический словарь, Спб, 1878.
Біялагічнае апісанне Чараўнік двухлісты — шматгадовая травяністая расліна вышынёй 20-60 см з двума непадзеленымі каранёвымі клубнямі. Некаторыя вырастаюць да 60 см. Кожны год вырастае новы замяняючы клубень. Тубероід яйкападобна патоўшчаны, адцягнены ў каранёвы канчатак.
Лісце: прыкаранёвыя — два, рэдка адзін ці тры лісты, размяшчаюцца амаль супратыўна, ля аснавання звужаныя ў хвосцік, які пераходзіць у похву, збліжаныя, тупыя даўгавата-зваротнаяйкападобныя, светла-зялёнага колеру, льсняныя, дасягаюць у даўжыню 8-22 см, у шырыню 3-6 см; сцябловыя — адзін-тры лісты, дробныя, сядзячыя, ланцэтныя.
Суквецце — рэдкі цыліндрычны колас, дасягае 20 см у даўжыню, складаецца з 8-40 кветак. Кветкі — з белымі, злёгку зялёнымі на канцах калякветнікамі; губа вузкая лінейная або ланцэтная, 12 мм даўжынёй, пры аснаванні без грудаў над сярэдняй жылкай; з паралельнымі пылавікамі 2 мм даўжынёй. Шпорац тонкі, злёгку выгнуты, на канцы завостраны, гарызантальны або накіраваны коса ўверх. Прыліпальцы круглявыя. Палінарый карацей 2,5 мм. Кветкі валодаюць моцным прыемным водарам (асабліва вечарам і ноччу або пры пахмурным надвор’і). Цвіце ў чэрвені — ліпені.
Плоданасіць у жніўні — верасні.
Распаўсюджанне і экалогія
Шырока расце па ўсёй Еўропе, а таксама ў Малой Азіі і на Каўказе.
На тэрыторыі Расіі чараўнік двухлісты расце ў еўрапейскай частцы, Заходняй і Усходняй Сібіры па ўсёй лясной паласе.
У Беларусі сустракаецца па ўсёй тэрыторыі, але не шматліка.
Жыве ў светлых іглічных, лісцяных і змешаных лясах на палянах і ўзлесках.
Да глебаў непатрабавальны.
З-за масавага збору на букеты амаль цалкам знік паблізу буйных населеных пунктаў.
Значэнне і выкарыстанне
Расліна са старажытных часоў ўжываецца ў народнай медыцыне. Адвар каранёў ужываецца пры зубным болю, ліхаманцы, жаночых хваробах, гнайніках, пры атручваннях ядамі, захворваннях страўнікава-кішачнага тракту, паносах, запаленні мачавога пузыра, нервовых знясіленнях, запаленчых агменях, ранах. З клубняў робяць прэпарат .
З расцёртых ў муку і звараных з мёдам высушаных клубняў на Усходзе рыхтуюць напой, які вельмі шануецца. На Каўказе клубні клалі ў супы, рабілі з іх жэле, размолвалі ў муку.
У ветэрынарыі можна выкарыстоўваць як ахінальнае пры страўнікава-кішачных захворваннях.
Паколькі расліна занесена ў спіс відаў, якія маюць патрэбу ў ахове, нарыхтоўка каранёў забароненая.
Вельмі дэкаратыўная, часта ў месцах натуральнага вырастання збіраецца на букеты, можа вырошчвацца як садовая расліна.
Культываванне
Культывуецца лёгка. Чараўнік высаджваюць ў друзлую глебу, багаты перегной, у цені кустоў. Ён нядрэнна разрастаецца і кожнае лета радуе пяшчотнымі кветкамі і тонкім духмяным пахам.
Зацвітае на 11-м годзе; апыляецца начнымі матылькамі. Працягласць жыцця — да 27 гадоў. Сцыяфіт, да вільгаці не пераборлівы.
Ахова
Занесена ў Чырвоную кнігу УкраіныЧервона книга України. Ахоўваецца ў прыродных запаведніках, . Трэба ажыццяўляць кантроль за станам папуляцый.
Манеты
У 1999 годзе Нацыянальны банк Украіны выпусціў дзве : з нейзільберу і са срэбра з выявай чараўніка двухлістага на Рэверсе.
Літаратура
, , А. М. Краснова; «» Справочник; Киев, , 1983. Червона книга України. Рослинний світ / Під ред. Шеляг-Сосонка Ю. Р. — К.: Українська енциклопедія імені М. П. Бажана, 1996. — С. 398. Флора УРСР, 1950; Декоративные травянистые растения для открытого грунта СССР, 1977; Заверуха Б. В., Андриенко Т. Л., Протопопова В. В., 1983; Собко В. Г., 1989; Орхидеи нашей страны, 1991.
Спасылкі
Platanthera bifolia в Энциклопедии декоративных садовых растений Любка двулистная Любка двулистная — Platanthera bifolia (L.) Rich.
Катэгорыя:Чараўнік Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Дэкаратыўныя садовыя расліны Катэгорыя:Расліны лясоў Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1817 годзе