Пра інстытут за захаванне тыбецкай культуры гл. Інстытут Нарбулінка.

Нарбулінка (; літаральна: «Каштоўны парк») — палац і парк у Лхасе (Тыбет), заснаваны ў 1754 годзе. З'яўляўся летняй рэзідэнцыяй Далай-лам з 1780 па 1959 год, калі Далай-лама XIV вымушана пакінуў Тыбет. У 2001 годзе ўключаны ў «гістарычны ансамбль палаца Патала» і з'яўляецца аб'ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Палац Нарбулінка быў пабудаваны Далай-ламам VII і служыў як адміністрацыйны і рэлігійны цэнтр.

Палац Нарбулінка размешчаны ў заходняй частцы Лхасы, на паўднёвы захад ад палаца Патала. Нарбулінка займае плошчу ў 36 акраў і лічыцца самым вялікім штучным паркам Тыбета.

Улетку і ўвосень паркі ў Тыбеце, у тым ліку Нарбулінка, становяцца цэнтрамі забаў з танцамі, спевам, музыкай і ўрачыстасцямі. У Нарбулінцы праводзіцца штогадовае Свята ёгурта.

Падчас уварвання ў Тыбет ў 1950 годзе шэраг будынкаў палацавага комплексу былі пашкоджаны. Працы па рэканструкцыі будынкаў і аднаўленню садоў і азёр былі ініцыяваны ўрадам КНР у 2003 годзе.

Гл. таксама Патала Інстытут Нарбулінка

Спасылкі

Катэгорыя:Лхаса Катэгорыя:Будыйскія храмы Тыбета Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Тыбеце