Адантоніа ды Монтэфельтра (; — , ) — першы герцаг Урбіна, прадстаўнік феадальнага роду Монтэфельтра.
Біяграфія Адантоніа атрымаў у спадчыну графства Урбіна ад свайго бацькі, Гвідантоніа да Монтэфельтра, у 1443 годзе. 25 красавіка таго ж года за дапамогу, аказаную ў барацьбе супраць Сфорца, Папа Яўген IV узвысіў Урбіна да герцагства.
Сваім распусным ладам жыцця Адантоніа хутка вычарпаў усе фінансы маленькага ўладання. У ноч з 21 на 22 ліпеня 1444 года ён быў забіты ва Урбінскім герцагскім замку. Новым герцагам стаў яго зводны брат Федэрыга. Існуе версія, што Федэрыга ўдзельнічаў у змове, якая прывяла да забойства Адантоніа, але доказаў яе знойдзена не было.
Літаратура
Спасылкі
Адантоніа Катэгорыя:Герцагі ўрбінскія