Клі́ўдэн, часам Клайвдэн ( ) — неарэнесансны загарадны палац на высокім узгорку над Тэмзай у Бакінгемшыры, пабудаваны ў 1850-х гадах Чарлзам Бары (архітэктар Вэстмінстэрскага палаца) для герцага Сазерленда. Палац, узведзены на месцы барочнай рэзідэнцыі 2-га герцага Бакінгема, служыць адным з лепшых узораў эклектычнага кірунку ўвіктарыянскай архітэктуры.
У 1893 годзе ўладальнік Кліўдэна, герцаг Вэстмінстэр, прадаў яго амерыканскаму нуварышу лорду Астару, які ўклаў нямала сродкаў у далейшае ўпрыгожванне сядзібы. Барочныя скульптуры, расстаўленыя ў садзе, былі прывезены ім у Кліўдэн з Італіі. Лэдзі Нэнсі Астар (1879—1964) праславілася як першая жанчына, абраная ў Брытанскі парламент; у палацы вісіць яе знакаміты партрэт пэндзля Сарджэнта. Пры ёй Кліўдэн стаў упадабаным месцам сходаў лонданскага свецкага кола.
У сярэдзіне XX стагоддзя «клайвдэнская зграя» успрымалася левымі коламі як увасабленне «сусветнага закулісся», а ў 1960-я гады Кліўдэн фігураваў у палітычнай справе Джона Праф'юма, што яшчэ больш сапсавала яго рэпутацыю. Астары саступілі Кліўдэнскую сядзібу Нацыянальнаму фонду, які ў 1970-я гады здаваў яе Стэнфардскаму ўніверсітэту для размяшчэння брытанскага філіяла. У наш час у Кліўдэне абсталяваны пяцізоркавы гатэль.
Спасылкі
Сайт гатэля Кліўдэн
Катэгорыя:Палацы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Гасцініцы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Збудаванні Вялікабрытаніі ў стылі неарэнесанс Катэгорыя:Бакінгемшыр Катэгорыя:З’явіліся ў 1850-я гады Катэгорыя:1850-я ў Вялікабрытаніі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Чарлза Бэры