Філарэ́т (свецкае імя Кіры́л Варфаламе́евіч Вахраме́еў; , Масква — , Мінск) — праваслаўны царкоўны дзеяч Беларусі, іерарх Рускай праваслаўнай царквы, прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы (1978—2013), мітрапаліт, патрыяршы экзарх усяе Беларусі (1989—2013). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР і Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1990—1995).
Біяграфія Нарадзіўся 21 сакавіка 1935 года ў Маскве. Царкоўнае служэнне пачаў у 1954 годзе іпадыяканам Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Аляксія.
У 1957 годзе скончыў Маскоўскую духоўную семінарыю, потым у 1961 годзе — Маскоўскую духоўную акадэмію.
У 1959 годзе ў Троіца-Сергіевай лаўры прыняў манаства з імем у гонар святога Філарэта Літасцівага і ў 1961 годзе быў пасвячоны ў іераманаха. Дата хіратоніі: 24 кастрычніка 1965 года.
З 1965 года — епіскап Ціхвінскі, у 1966—73 гадах — епіскап Дзмітраўскі, рэктар МДА і семінарыі. У 1971 годзе ўзведзены ў сан архіепіскапа, з 15 красавіка 1975 — мітрапаліта. Мітрапаліт Берлінскі і Сярэднееўрапейскі да 1978 года.
У 1978 годзе Філарэт быў назначаны Мітрапалітам Мінскім і Беларускім, адначасова да 1984 займаў пасаду Патрыяршага Экзарха Заходняй Еўропы. Старшыня Аддзела знешніх царкоўных зносін Маскоўскага Патрыярхата з 1981 да 1989 год. З 1989 года — Мітрапаліт Мінскі і Гродзенскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, пастаянны член Свяшчэннага Сінода.
З 1990 па 1995 — дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, затым Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. Са студзеня па снежань 1991 года — народны дэпутат СССР. У Вярхоўным Савеце быў старшынёй камісіі дэпутацкай этыкі. Апекаваўся праграмамі дапамогі ахвярам Чарнобыльскай катастрофы.
У 1992—2013 гадах быў Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, свяшчэнна-архімандрытам Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра. Займаўся стварэннем і разбудовай Беларускай Праваслаўнай Царквы, якая атрымала сваю разгалінаваную структуру, але захавала падпарадкаванне Маскоўскагу Патрыярхату. У Беларусі былі адроджаны ўсе гістарычна існаваўшыя епархіі, аднавілі дзейнасць мужчынскія і жаночыя манастыры, брацтвы і сястрыцтвы, аднавіла дзейнасць Мінская духоўная семінарыя, былі заснаваны Мінская духоўная акадэмія, духоўнае вучылішча, школа катэхізатараў. Прыхільна ставіўся да прэм’ер-міністра Вячаслава Кебіча, а калі той прайграў на прэзідэнцкіх выбарах 1994 года, пачаў падтрымліваць прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку (бадай, адзінае, у чым не супадаў з ім поглядамі, дык гэта ў пытанні смяротнага пакарання)Радыё Свабода .
Па благаславенні Патрыяршага Экзарха была адноўлена святыня Беларусі — Крыж Еўфрасінні Полацкай, пачаў функцыянаваць сацыяльны праект Беларускай праваслаўнай царквы — Дом міласэрнасці. Па ініцыятыве Мітрапаліта Філарэта ў царкоўны каляндар унесена новае свята «Сабор Беларускіх святых» і ўстаноўлены агульнацаркоўныя святы ўсіх беларускіх святых, сярод якіх імёны прападобнай Еўфрасінні Полацкай, свяціцеляў Кірылы Тураўскага, Георгія Каніскага і іншых. Мітрапаліт Філарэт арганізаваў пераклад кніг Свяшчэннага Пісання на сучасную беларускую мову.
Дзякуючы намаганням мітрапаліта створаны Міжнародны хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых роўнаапостальных Кірылы і Мяфодзія, а таксама Інстытут рэлігійнага дыялогу і міжканфесійных камунікацый. Пры яго дзейсным удзеле было распрацавана і заключана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой.
У сувязі з дасягненнем 75-гадовага ўзросту залічаны на адпачынак, ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
16 снежня 2020 года Мітрапаліт Філарэт быў шпіталізаваны з прыкметамі захворвання, якое выклікае каранавірусная інфекцыя. Ён памёр у бальніцы ў Мінску 12 студзеня 2021 года. Пахаваны ў Жыровіцкім манастырыМітрапаліт Філарэт (Вахрамееў) пахаваны ў Жыровіцкім манастыры.
Узнагароды Герой Беларусі Ордэн Францыска Скарыны Ордэн Айчыны Ордэн Пашаны Ордэн Дружбы народаў Медаль Францыска Скарыны ордэн За заслугі перад Айчынай IV ступені (Расія) шэраг царкоўных узнагарод
Ушанаванне памяці 3 мая 2022 года ў Мінску каля Кафедральнага сабора быў устаноўлены помнік мітрапаліту ФіларэтуКаля Кафедральнага сабора ў Мінску паставяць помнік мітрапаліту ФіларэтуПомнік мітрапаліту Філарэту адкрылі ў Мінску 12 верасня 2022 года імя Філарэта нададзена гімназіі №10 г. Гродна.
Літаратура — С. 385. — С. 35. Митрополит Филарет (Вахромеев): биобиблиографический справочник: к 60-летию [со дня рождения / составители: Т. А. Самойлюк и др.]. Минск : [б. и.], 1997. — 292 с. Нефедов В. В. Беседы с митрополитом Филаретом. — Минск : Полымя, 1992. — 91 с.
Спасылкі church.by blr.belta.by Ворагам незалежнасці Філарэт не быў. Калі яго перавялі ў Беларусь, то папрасіў сустрэчы з Караткевічам // nn.by 12 студзеня 2021
Катэгорыя:Мітрапаліты Рускай праваслаўнай царквы Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Каломны Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Мінска Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Полацка Катэгорыя:Народныя дэпутаты СССР ад усесаюзных таварыстваў і фондаў Катэгорыя:Кандыдаты багаслоўя Катэгорыя:Героі Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання Катэгорыя:Епіскапы мінскія Катэгорыя:Епіскапы брэсцкія і кобрынскія Катэгорыя:Епіскапы гродзенскія і ваўкавыскія Катэгорыя:Патрыяршыя Экзархі ўсяе Беларусі Катэгорыя:Рэктары Маскоўскай духоўнай акадэміі Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём у гонар Мар’інагорскага абраза Прасвятой Багародзіцы Катэгорыя:Епіскапы Беларускай праваслаўнай царквы Катэгорыя:Памерлі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19 Катэгорыя:Асобы на марках