Андрэй Якаўлеў (нар. , ) — украінскі футбаліст, паўабаронца італьянскага клуба «Рыеці».
Кар’ера Выхаванец данецкага «Шахцёра», выступаў на Украіне за клубы ніжэйшых ліг, таксама гуляў у Латвіі і Узбекістане. У 2012 годзе быў арандаваны славацкім «Татранам», пасля добрай гульні за клуб перайшоў туды на сталай аснове. Пасля выступаў у Славакіі яшчэ паўтары гады.
У сакавіку 2014 года перайшоў у «Слуцк». У складе слуцкага клуба хутка стаў іграком асновы, звычайна гуляў на пазіцыі правага паўабаронцы, але часам быў атакуючым паўабаронцам ці нават нападнікам.
У жніўні 2014 года стаў іграком барысаўскага БАТЭАндрей Яковлев перешел из "Слуцка" в БАТЭ. Спачатку нярэдка з’яўляўся ў аснове барысаўчан (звычайна як правы паўабаронца), але потым апынуўся на лаўцы запасных. У студзені 2015 года па заканчэнні кантракта пакінуў БАТЭМалиньш, Яковлев и Тубич официально покинули БАТЭ і перайшоў у клуб расійскай ФНЛ «Сокал» з СаратаваАндрей Яковлев: «Как бы я не любил футбол, но, в первую очередь, надо кормить свою семью».
У другой палове 2015 года выступаў у малдаўскім клубе «Зара». У студзені 2016 года знаходзіўся на праглядзе ў мінскім «Дынама», але не падышоў беларускаму клубуЯковлев и Лебедев не подошли минскому "Динамо" і вярнуўся ў «Зару». У чэрвені 2016 года перайшоў у казахстанскі клуб «Тараз». У першай палове 2017 года заставаўся без каманды, а ў ліпені далучыўся да грэчаскага клуба «Нікі Волас». У студзені 2018 года вярнуўся ва Украіну, стаўшы іграком «Валыні».
У студзені 2019 года папоўніў склад ерэванскага «Арарата»Андрей Чухлей и экс-полузащитник БАТЭ стали игроками "Арарата", пакінуў яго ў чэрвені таго ж года. У ліпені 2019 года праходзіў прагляд у «Віцебску»Футбол. На просмотр в "Витебск" прибыл бывший полузащитник БАТЭ Андрей Яковлев, аднак у выніку ў жніўні 2019 года папоўніў склад літоўскай «Палангі», якой не здолеў дапамагчы застацца ў A Лізе.
У сакавіку 2020 года далучыўся да малдаўскай «Сперанцы». У жніўні 2021 перабраўся ў клуб «Крафт» з трэцяга дывізіёна Фінляндыі, дзе гуляў да канца сезона 2021. Летам 2022 года перайшоў у італьянскі аматарскі клуб «Тэрачына», а ў пачатку 2023 года перабраўся ў «Сан-Луку». У верасні 2023 года далучыўся да «Рыеці».
Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2014 Уладальнік Кубка Малдовы: 2016
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр-3 Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК Сталь Кам’янскэ Катэгорыя:Ігракі ФК Алімп Рыга Катэгорыя:Ігракі ФК Металург Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК Насаф Катэгорыя:Ігракі ФК Палтава Катэгорыя:Ігракі ФК Татран Прэшаў Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Сокал Саратаў Катэгорыя:Ігракі ФК Зара Бэлць Катэгорыя:Ігракі ФК Тараз Катэгорыя:Ігракі ФК Нікі Волас Катэгорыя:Ігракі ФК Валынь Луцк Катэгорыя:Ігракі ФК Арарат Ерэван Катэгорыя:Ігракі ФК Паланга Катэгорыя:Ігракі ФК Сперанца Ніспарэнь Катэгорыя:Ігракі ФК Крафт Нерпес Катэгорыя:Ігракі ФК Тэрачына Катэгорыя:Ігракі ФК Рыеці