Эжэн Анатоль Дэмарсэ (; , , Францыя — , , Францыя) — французскі хімік, які адкрыў рэдказямельны элемент еўропій.
Асноўныя працы прысвечаны арганічнай і неарганічнай хіміі. Быў спецыялістам у спектраскапіі. У 1870-х гадах праводзіў даследаванні эсенцыі і эфіраў ненасычаных кіслот. Пазней у 1880-х гадах вывучаў лятучасць металаў пры нізкіх цісках і тэмпературах. У працэсе гэтых работ Э. Дэмарсэ прапанаваў канструкцыю высокаэфектыўнага апарата, прызначанага для стварэння нізкіх тэмператур. Апарат працаваў на прынцыпе астуджэння пашыральнага газу. У 1890 годзе ўдасканаліў метад падзелу рэдказямельных металаў, што дазволіла яму вылучыць шэраг новых элементаў, у прыватнасці так званую «самарыевую зямлю» (у 1896). Пазней у 1901 годзе пасля падрабязнага спектральнага аналізу даказаў, што гэты элемент з’яўляецца еўропіем. Прывёў адзін з доказаў наяўнасці новага элемента радыя ва ўранавых адходах — шляхам правядзення спектраскапічнага аналізу паказаў прысутнасць у іх новай лініі.
Катэгорыя:Хімікі XIX стагоддзя Катэгорыя:Хімікі XX стагоддзя Катэгорыя:Хімікі Францыі Катэгорыя:Выпускнікі Політэхнічнай школы