Мікалай Васілевіч Вараб’ё́ў (, в. Камароўка, Шклоўскі раён — ) — Герой Сацыялістычнай Працы (1971). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

З 1953 года ў Чавускім раёне: механік МТС, з 1966 начальнік участка па механізацыі жывёлагадоўчых ферм раённага аб’яднання Сельгастэхнікі, з 1971 года начальнік перасоўнай механізаванай калоны Магілёўскага трэста «Сельспецмантаж».

Званне Героя прысвоена за паспяховае выкананне 8-га пяцігадовага плана развіцця сельскай гаспадаркі раёна.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Шклоўскім раёне Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны