Х'ю Хефнер (; нар. г., Чыкага, ЗША -- ) — амерыканскі выдавец, заснавальнік і шэф-рэдактар часопіса «Playboy»; заснавальнік кампаніі Playboy Enterprises.
Х'ю Хефнер нарадзіўся ў настаўніцкай сям'і: яго маці — Грэйс Кэралайн Суонсан, бацька — Глен Лусіус Хефнер. Скончыў школу ў Чыкага; ў 1944 уступіў у войска, ваяваў у апошнія месяцы Другой сусветнай вайны. Пасля войска Х'ю Хефнер скончыў псіхалагічны факультэт Ілінойскага ўніверсітэта ў Урбане-Шампейн. Ідэі для часопіса «Плэйбой» з'явіліся ў яго яшчэ ў студэнцкія гады: ён захапіўся выдавецтвам, падпрацоўваў рэдактарам часопіса Shaft, маляваў карыкатуры для часопісаў. У снежні 1953 выходзіць першы выпуск часопіса «Плэйбой» з Мэрылін Манро на вокладцы накладам 70000 асобнікаў.
Спасылкі
Афіцыйны сайт «Playboy» Х'ю Хефнер у twitter
Катэгорыя:Выдаўцы ЗША Катэгорыя:Playboy Катэгорыя:Пахаваныя на Вествудскіх могілках