Ансе́льм Кентэрберы́йскі (; у Італіі вядомы як Ансельм з Аосты, , ; , , Італія — , , Англія) — каталіцкі багаслоў, сярэдневяковы філосаф, архібіскуп Кентэрберыйскі (з 1093). Прадстаўнік рэалізму і адзін з заснавальнікаў схаластыкі. Паказаў магчымасць доказу быцця Бога з дапамогай анталагічнага доказу, ім жа ўпершыню і сфармуляванага ў трактаце «Proslogion» (1077—1078).
Нарадзіўся ў горадзе Аоста, выкладаў у школах Нармандыі, большую частку жыцця правёў у Англіі. Бачыў у веры перадумову рацыянальных ведаў: «веру, каб разумець», быў праціўнікам наміналізму. Вывеў анталагічны доказ быцця Бога з самога паняцця Бога.
У барацьбе паміж свецкай уладай і папствам за інвестытуру абараняў ідэі Грыгорыя VII аб вяршэнстве пап над свецкімі ўладарамі, за што яго двойчы выганялі з Англіі ў 1087—1100 і 1103—1106 гадах.
Кананізаваны Каталіцкай царквой у 1494. Згадваецца Дантэ Аліг’еры ў раздзеле «Рай» у «Боскай камедыі».
Доказы быцця Бога Ансельм лічыў веру асновай рацыянальных ведаў.
Вывеў быццё Бога з самога паняцця Бога (анталагічны доказ быцця Бога).
Усё імкнецца да Дабра — але Бог і ёсць Абсалютнае Дабро. Усё абмежавана і мае нейкую верхнюю мяжу. Гэта і ёсць Бог. Быццё цэлае па нейкай прычыне. Гэта і ёсць Бог. Бог як дасканаласць.
Бог пераўзыходзіць па велічыні ўсё магчымае. Значыць, ён існуе па-за намі і па-за гэтым светам (Бог ёсць, таму што Ён ёсць — гэта значыць, Бог пры нараджэнні чалавека ўкладвае ў яго розум ідэю пра Сябе).
Літаратура Poole A. L. From Domesday Book to Magna Carta 1087—1216. — Oxford, 1956. — ISBN 978-0-19-821707-7
Спасылкі
Папярэднік Ланфранк архібіскуп Кентэрберыйскі 1093—1109 ПераемнікРальф д’Эскюр
Катэгорыя:Англіканскія святыя Катэгорыя:Англанармандская манархія Катэгорыя:Архібіскупы Кентэрберыйскія Катэгорыя:Бенедыкцінцы Катэгорыя:Каталіцкія святыя Катэгорыя:Лацінскія філосафы Катэгорыя:Персанажы «Боскай камедыі» Катэгорыя:Схаласты Катэгорыя:Дактары Касцёла Катэгорыя:Філосафы XI стагоддзя Катэгорыя:Філосафы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Хрысціянскія святыя XII стагоддзя