Я́нка (Іва́н Дарафе́евіч) Казе́ка (, вёска Кострычы, цяпер у Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці — ) — беларускі савецкі літаратуразнаўца, крытык. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1975). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР (1976). Член Саюзу пісьменнікаў СССР (1954).

Біяграфія Нарадзіўся 31 жніўня 1915 года ў сялянскай сям’і. З верасня 1931 года працаваў на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце, у 1933—1934 гадах — у рэдакцыі газеты «За ўдарныя тэмпы». Адначасна навучаўся на вячэрнім аддзяленні ляснога тэхнікума.

У 1938 годзе скончыў літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Дукорскай сярэдняй школе Пухавіцкага раёна.

У 1939—1954 гадах служыў у Чырвонай арміі. У Вялікую Айчынную вайну — армейскі палітработнік. У 1941 годзе быў паранены пад Ельняй.

У 1954—1957 гадах — супрацоўнік рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», у 1957—1967 — галоўны рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва Беларускай ССР (з 1963 года — выдавецтва «Беларусь»).

З 1967 года — загадчык рэдакцыі народнай адукацыі і друку, у 1969—1979 гадах — намеснік галоўнага рэдактара, з 1980 года — старэйшы навуковы рэдактар выдавецтва «Беларуская савецкая энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»Янка Казека // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі; нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 242—243..

Памёр 3 сакавіка 2000 года.

Бібліяграфія Казека, Я. З невычэрпных крыніц: Літаратурна-крытычныя артыкулы / Я. Казека. — Мінск: Дзяржвыд БССР, 1958. — 187 с. Казека, Я. Беларуская байка / Я. Казека. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1960. — 203 с. Казека, Я. Натхненне і майстэрства: Літаратурна-крытычныя артыкулы / Я. Казека. — Мінск: Дзяржвыд БССР, 1963. — 178 с. Казека, Я. Кандрат Крапіва: Крытыка-біяграфічны нарыс / Я. Казека. — Мінск: Беларусь, 1965. — 168 с. Казека, Я. Няходжанай дарогай: Крытычныя нарысы / Я. Казека. — Минск: Мастацкая літаратура, 1973. — 272 с. Казека, Я. Голас часу: артыкулы, літаратурныя партрэты / Я. Казека. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1975. — 380, с. Казека, Я. Кузьма Чорны: Старонкі творчасці / Я. Казека. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1980. — 133, с. Казека, Я. Падарожжа ў маладосць: артыкулы, літаратурныя партрэты, успаміны / Я. Казека. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1984. — 139, с. Казека, Я. Гартаванне слова: Выбранае / Я. Казека. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1985. — 431, с.

Крыніцы

Літаратура Александровіч, С. Кніга крытычных артыкулаў / С. Александровіч. — Полымя. — 1958. — № 6. Навуменка, І. Манаграфія пра беларускую байку / І. Навуменка. — Полымя. — 1961. — № 3. Бугаёў, Д. Зацікаўленая размова / Д. Бугаёў. — Полымя. — 1963. — № 10. Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Кіраўскага раёна. — Мінск : Вышэйшая школа, 1997. — С. 414.

Катэгорыя:Крытыкі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Кіраўскім раёне Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы СССР Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі СССР Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі Беларусі Катэгорыя:Мемуарысты СССР Катэгорыя:Мемуарысты Беларусі Катэгорыя:Энцыклапедысты Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны