Чарня́ўка — рака ў Гарадоцкім і Шумілінскім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Обаль (басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня ракі 16 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Пачынаецца прыкладна за 1,5 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Філімонава Гарадоцкага раёна, упадае ў Обаль за 800 м у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Шчарбакі Шумілінскага раёна. Вадазбор у межах Гарадоцкага ўзвышша і Полацкай нізіны. Плошча вадазбору 48 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3 м/км. Асноўны прыток — рака Гразнуха (злева).

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Шумілінскага раёна Катэгорыя:Прытокі Обалі