Склон — граматычная словазмяняльная катэгорыя іменных часцін мовы, якая служыць для сінтаксічных адносін з іншымі словамі ў складзе словазлучэнняў ці сказаў.

У беларускай мове У беларускай мове шэсць склонаў: назоўны, родны, давальны, вінавальны, творны, месны. Назоўны склон прамы, ён з’яўляецца пачатковай формай, усе астатнія — ускосныя. Сустракаецца ўстарэлая клічная форма.

Кожнай склонавай форме ўласціва пэўнае граматычнае значэнне. Напрыклад, формай назоўнага склону выражаецца значэнне суб’екта дзеяння (прыйшла вясна), формамі ўскосных — аб’екта дзеяння (будаўніцтва школы, падарунак дзецям), прыналежнасці (хата рыбака), якаснай ацэнкі (дзяўчына з гонарам), сродку ці спосабу дзеяння (жніво камбайнам), месца (працаваць у лесе), часу (адпачыць пасля працы) і інш.

Найбольш семантычна ёмкія і прадуктыўныя ва ўжыванні родны, вінавальны, творны і месны склоны. Назоўны і давальны больш абмежаваныя па значэннях і канструктыўна. Склоны прыметнікаў, парадкавых лічэбнікаў, абагульнена-якасных займеннікаў, дзеепрыметнікаў залежыць ад склону назоўніка і самастойнага значэння не мае.

Гл. таксама Скланенне Спражэнне

Крыніцы

Катэгорыя:Граматычныя катэгорыі