thumb|Выкарыстанне кесонаў для падводных прац thumb|Схема кесона.
Кесон у гідратэхніцы (ад «скрыня») — адкрытая знізу камера з воданепранікальнымі сценкамі і столлю для работы пад вадой і ў воданасычаным грунце.
Найбольш распаўсюджаныя кесоны з жалезабетону, бываюць таксама сталёвыя і драўляныя. Выкарыстоўваюцца ў будаўніцтве помпавых станцый, вадазабораў, шлюзаў, глыбокіх фундаментаў маставых апор, для праходкі тунеляў і інш.
Вада з рабочай камеры выціскаецца напампаваным паветрам. Для дастаўкі людзей і матэрыялаў выкарыстоўваюцца шлюзавыя апараты, якія злучаюцца з кесонам шахтавымі трубамі. З апусканнем кесону пад уздзеяннем уласнай вагі зверху нарошчваецца муроўка сцен збудавання ці фундамента. На патрэбнай глыбіні камеру запаўняюць муроўкай або бетонам, і кесон застаецца ў збудаванні.
Літаратура С. 553, 554.
Катэгорыя:Гідратэхнічныя збудаванні