Алда́н — рака ў Расіі, у Рэспубліцы Саха (Якуція), правы прыток ракі Лена (басейн мора Лапцевых).

Даўжыня ракі 2273 км. Плошча вадазбору 729 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5150 м³/сек. Выток Алдана знаходзіцца на паўночных схілах Станавога хрыбта.

Прытокі — Алах-Юнь, Амга, Мая, Арбах, Тумара Мыла, Быграй, Цімптон, Хатынг, Турку, Элгэкээн, Тэмэндэкээн, Юрэхтэ, Налгаахы, Кураанах, Юнгюю, Хатырган, Хамна, Белая, Лаадна, Тыры, Мэндэкэ, Ураса-Юрэгэ, Усходняя Градыга, Заходняя Градыга, Хаалыма, Танда, Мыла, Кэлэ і інш. У басейне Алдана больш за 51 тыс. азёраў, у тым ліку возера Вялікае Тока.

Рака суднаходная на 1743 км (ад вусця да сяла Хатыстыр)Государственный водный реестр РФ.

Крыніцы

Літаратура  — С. 235. Алдан // Алдан //

Спасылкі Государственный водный реестр РФ Чалов Р. С. Алдан // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Рэкі Якуціі Катэгорыя:Прытокі Лены