Мовы Украі́ны — мовы, якія ў цяперашні час або ў гістарычна засведчаныя эпохі існавання краіны выкарыстоўваліся насельніцтвам Украіны.
Найраспаўсюджанай ва Украіне мовай з’яўляецца ўкраінская мова, пасля якой значнае пашырэнне мае руская мова. У асобных рэгіёнах і раёнах кампактнага пражывання нацыянальных меншасцей распаўсюджаныя румынская, малдаўская, венгерская, балгарская, польская, крымскататарская, цыганская, гагаузская, яўрэйскія мовы і г.д. Шырока распаўсюджаныя дыялекты і змяшаныя формы маўлення, што паўставалі ў выніку змяшэння ўкраінскай і рускай моў з дадаткам лексічных адзінак і іншых элементаў іншых моў. Сярод насельніцтва, у прыватнасці той часткі, што вылучае час адпаведнаму вывучэнню або кантактам з прадстаўнікамі іншых краін, мае распаўсюджанне веданне замежных моў, асабліва англійскай.
Заканадаўства Украіны ўстанаўлівае ўкраінскую мову ў якасці дзяржаўнай і прызнай мовы нацыянальных меншасцей краіны. Так, паводле Канстытуцыі Украіны ўкраінская мова мае дзяржаўны статус, атрымліваючы падтрымку ў галінах жыцця краіны; апрача таго, паводле Канстытуцыі дзяржава спрыяе вывучэнню моў міжнародных зносін і развіццю моў нацыянальных меншасцей, у прыватнасці рускай.
Паводле перапісу насельніцтва ва Украіне 2001 года ўкраінскую мову лічаць роднай 67,5 % насельніцтва краіны, рускую — 29,6. Украінскую мову выкарыстоўваюць у мэтах зносін прыкладна 53,3 % грамадзян краіны, рускую — 44,5 %, але існуюць і іншыя падлікі. Атрыманне больш дакладнай інфвармацыі сустракаецца з цяжкасцямі з прычыны шматграннасці тэрміну родная мова (пад якою могуць мецца на ўвазе мова этнасу, мова думак і найчасцейшых зносін чалавека або мова дзяцінства) і адсутнасці ўліку суржыку, носьбіты якога пры апытанні могуць лічыць сваё маўленне ўкраінскай або рускай мовай.
Агулам украінская мова мае перавагу ў заходняй, цэнтральнай і паўночна-ўсходняй частках Украіны, руская пераважае на Данбасе, у Крыме і ў паўднёвай Украіне. Ва Украіне, асабліва ў этнічна змяшаных рэгіёнах, такіх як Закарпацце, Данбас, Адэская вобласць, Крым часта распаўсюджаныя з’явы білінгвізму (выкарыстанне дзвюх моў адразу або ў блізкіх умовах) або полілінгвізму (выкарыстанне больш за дзвюх моў).
На звесткі пра лінгвагеаграфію Украіны істотна ўплываюць розныя інтэрпрэтацыі існавання суржыку ў краіне (параўн. трасянка) — сукупнасці няўстойлівых формаў змяшанага ўкраінска-рускага маўлення, якое найбольш распаўсюджаным з’яўляецца на г.зв. Левабярэжжы, ва ўсходняй частцы краіны.
Моўны склад насельніцтва
Моўны склад насельніцтва Украіны паводле перапісу насельніцтва 2001 годаВсеукраїнський перепис населення 2001 года — Мовний склад населення України Розподіл населення регіонів України за рідною мовою (0,1) :
+моваколькасцьдзеля украінская32 577 46867,53 % руская14 273 67029,59 % крымскататарская231 3820,48 % малдаўская185 0320,38 % венгерская161 6180,34 % румынская142 6710,30 % балгарская134 3960,28 % беларуская56 2490,12 % армянская51 8470,11 % гагаузская23 7650,05 % цыганская22 6030,05 % іншыя мовы178 7640,38 % мова не ўказаная201 4370,42 %
Больш падрабязная статыстыка паводле рэгіёнаў і нацыянальнасцейНацыянальнасцьРодная мова (%)сваёй нацыянальнасціукраінскуюрускуюіншую мовуукраінцы85,2—14,80,0рускія95,93,9—0,2беларусы19,817,562,50,2малдаване70,010,717,61,7крымскія татары92,00,16,11,8балгары64,25,030,30,5венгры95,43,41,00,2румыны91,76,21,50,6палякі12,971,015,60,5яўрэі3,113,483,00,5армяне50,45,843,20,6грэкі6,44,888,50,3татары35,24,558,71,6цыганы44,721,113,420,8азербайджанцы53,07,137,62,3грузіны36,78,254,40,7немцы12,222,164,71,0гагаузы71,53,522,72,3іншыя32,612,549,75,2
+ Родная мова паводле перапісу 2001 года center|250px center|250px center|250px украінская руская румынская і малдаўская
+ center|250px center|250px center|250px крымскататарская балгарская венгерская
Размеркаванне рэгіёнаў Украіны паводле роднай мовы згодна з вынікамі перапісу насельніцтва Украіны 2001 годаПерепис 2001 р. Розподіл населення регіонів України за рідною мовою. : ''| align="center" style="background:#f0f0f0;"|украінская| align="center" style="background:#f0f0f0;"|руская| align="center" style="background:#f0f0f0;"|беларуская| align="center" style="background:#f0f0f0;"|балгарская| align="center" style="background:#f0f0f0;"|армянская| align="center" style="background:#f0f0f0;"|гагаузская| align="center" style="background:#f0f0f0;"|крымскататарская| align="center" style="background:#f0f0f0;"|малдаўская| align="center" style="background:#f0f0f0;"|нямецкая| align="center" style="background:#f0f0f0;"|польская| align="center" style="background:#f0f0f0;"|цыганская| align="center" style="background:#f0f0f0;"|румынская| align="center" style="background:#f0f0f0;"|славацкая| align="center" style="background:#f0f0f0;"|венгерская| align="center" style="background:#f0f0f0;"|караімская| align="center" style="background:#f0f0f0;"|яўрэйскія| align="center" style="background:#f0f0f0;"|грэчаская| align="center" style="background:#f0f0f0;"|іншыя мовы| align="center" style="background:#f0f0f0;"|мова не ўказаная|- | Украіна||67,53||29,59||0,12||0,28||0,11||0,05||0,48||0,38||0,01||0,04||0,05||0,3||0,01||0,34||0||0,01||0,01||0,3||0,42''' Аўтаномная Рэспубліка Крым10,0276,550,260,020,230,0111,330,060,010,010,06000000,0310,39 Вінніцкая вобласць94,814,740,060,010,040-0,100,010,0300000,0100,090,11 Валынская вобласць97,262,510,1100,020-0,0200,010000,01-000,05- Днепрапятроўская вобласць6731,910,180,010,170,0100,050,010,010,07000,0100,0100,270,3 Данецкая вобласць24,174,920,10,010,13000,02000,04000000,090,380,18 Жытомірская вобласць93,026,570,100,03000,050,010,050,03000-0,0100,080,03 Закарпацкая вобласць812,90,050,010,020-0,030,150,010,242,570,2112,65-0,0100,140,02 Запарожская вобласць50,248,190,110,470,190,010,020,040,0100,07000,0100,010,010,590,07 Івана-Франкоўская вобласць97,811,780,0500,010-0,0300,030,01000,010000,040,22 Кіеўская вобласць92,277,170,170,010,08000,0400,010,03000-000,130,08 Кіраваградская вобласць88,8910,020,160,050,2000,44000,050,0100,01-000,150 Луганская вобласць30,0168,840,110,010,120-0,03000,050-0-000,270,55 Львоўская вобласць95,323,770,0700,02000,0200,410,01000,0100,0100,060,28 Мікалаеўская вобласць69,229,260,130,130,190,0300,580,010,010,05000-0,0100,290,1 Адэская вобласць46,2841,950,114,870,160,903,780,010,010,10,010000,020,020,461,32 Палтаўская вобласць89,989,470,120,010,10-0,09000,04000,02-000,16- Ровенская вобласць972,730,1200,010-0,0200,020,01000-000,060,02 Сумская вобласць83,2915,50,1100,06000,03000,050000000,110,83 Цярнопальская вобласць98,341,190,0300,010-0,0200,030000,01-000,040,31 Харкаўская вобласць53,844,290,120,010,18000,0300,010,05000,0100,0100,491 Херсонская вобласць73,1924,860,180,020,260,010,070,150,010,010,080,0100,01-000,980,17 Хмяльніцкая вобласць95,244,090,0600,060-0,0500,180,02000-0,0100,240,04 Чаркаская вобласць92,496,660,090,010,090-0,06000,05000,01-000,120,41 Чарнавіцкая вобласць75,575,270,050,010,02006,790,010,160,0111,85-0,01-0,0300,10,13 Чарнігаўская вобласць89,0510,260,190,010,04000,02000,04000-000,070,3 Кіеў72,1525,270,120,020,08000,030,010,020,01000,0100,0200,361,92 Севастопаль6,7690,560,170,020,110,010,250,0600,0100000000,871,18
Больш падрабязная статыстыка паводле ўмоў выкарыстання мовы + Зведзеная табліца апытанняў(у працэнтах) Прапанаваныя пытанні Варыянты адказу 1994 1995 1996 1997 1998 1999 2000 2001 2002Етномовний чинник політичної ідентичності в Донбасі 2005 2006О. Вишняк. Мовна ситуація та статус мов в Україні: динаміка, проблеми, перспективи (соціологічний аналіз) 2007 2008Демоскоп: Русский язык на постсоветских просторах 2011Українці перехотіли другу державну 2012Сацыялагічная група «Рейтинг» Питання мови: результати останніх досліджень 2012 года Research&Branding Group: Праект «Мови спілкування українців» 2013Кіеўскі міжнародны інстытут сацыялогіі: Думки населення України щодо зовнішньої політики та мовного питання Родная мова українська — — — — — — — 67,5% 65,4% 64,3% — — — — 50,0% 62,0% 56,0% руская — — — — — — — 29,6% 33,3% 34,4% — — — — 29,0% 36,0% 40,0% іншая — — — — — — — 2,9% 1,3% 1,5% — — — — 1,0 % 2,0% 3,0% Мова зносін(у сям'і/дома) украінская 36,7% 31,9% 36,9% 38,2% 37,6% 36,3% 39,1% 36,9% 37,5% 41,8% 43,7% 37,5% 45,0% 47,0% 45,0% 44,0% — руская 32,4% 32,8% 33,1% 34,5% 33,4% 33,6% 36,0% 36,7% 42,2% 36,4% 47,2% 42,3% 38,0% 37,0% 39,0% 35,0% × абедзве 29,4% 34,5% 29,6% 26,8% 28,4% 29,0% 24,8% 25,8% 19,8% 21,6% 7,8% 19,7% 17,0% 15,0% 15,0% 20,0% — іншая 0,7% 0,9% 0,4% 0,6% 0,5% 1,1% 0,2% 0,6% 0,5% — 0,4% 0,1% — — — 1,0% — Мова зносін(на працы/месцы навучання) украінская — — — — — — — — 34,0% — 37,7% 34,4% 39,0% 45,0% — 42,0% — руская — — — — — — — — 38,5% — 50,0% 48,0% 39,0% 35,0% — 36,0% — абедзве — — — — — — — — 19,5% — 12,1% 17,1% 22,0% 18,0% — 21,0% — іншая — — — — — — — — 0,6% — 0,3% 0,9% — — — 1,0% — Дзяржаўная мова украінская — — — — — — — — — — — 36,6% — 48,0% 46,0% 46,0% 19,0% украінская, у асобных рэгіёнах — афіцыйныя мовы — — — — — — — — — — — 27,1% — — — — 47,0% украінская, руская — — — — — — — — — — — 31,4% — 49,0% 45,0% 47,0% 28,0%
Звесткі апытанняў 16—24 снежня 2002 года сацыялагічнай службай Цэнтра Разумкова было праведзенае даследаванне па ўзроўні выкарыстоўвання моў ва Украіне (гл. вышэй). Апытана 2010 рэспандэнтаў з 123 населеных пунктаў узростам звыш 18 гадоў. Хіба выбаркі — 2,3 %.
Даследаванне Інстытуту сацыялогіі НАН Украіны, праведзенае ў 2005 годзе, сведчыць, што ўкраінскую мову лічылі роднаю 64,3 % насельніцтва, рускую — 34,4 %, 1,5 % прыпалі на іншыя мовы. Моваю зносін дарослага насельніцтва ў асноўным сталі ўкраінская (41,8 %) і руская (36,4 %), 21,6 % апытаных пазначылі, што выкарыстоўваюць у зносінах абедзве мовы ў залежнасці ад абставін.
У кастрычніку 2009 года агенцтва «ФОМ-Украина» правяло ўласнае апытанне, згодна з якім 52 % апытаных заявілі пра рускую мову як мову ўласных зносін, 41 % аддаў перавагу ўкраінскай мове, 8 % заявіла, што выкарыстоўвае для гэтых мэтаў суржык. Апытанне лістападу гэтага ж года ўстанавіла, што 54,7 % ад насельніцтва Украіны не лічыць моўнае пытанне значным, выказваючыся за права кожнага грамадязніна размаўляць на ўласнай мове і патрабуючы вырашэння іншых праблем, 28,3 % насельніцтва палічылі моўнае пытанне прыкметнай праблемай, якую, аднак, можна адкласці; 14,7 % апытаных палічылі, што моўнае пытанне з’яўляецца актуальным і належыць неадкладнага вырашэння.
Апытанне групы Research & Branding Group, праведзенае 12—22 жніўня 2011 года шляхам асабістага інтэрв’ю ў 24 вобласцях Украіны і Аўтаномнай Рэспубліцы Крым, адлюстроўвае вынікі рэспандэнтаў, абраных паводле квотнай выбаркі, якая прадстаўляе дарослае насельніцтва краіны паводле месца пражывання (вобласць, рэспубліка), плоццю і ўзростам. Сярэдняя хіба выбаркі — 2,2 %, апытана 2075 асоб. У 2011 годзе гэтаю ж кампаніяй было ўстаноўлена, што 65 % і 33 % адпаведна лічаць роднымі ўкраінскую і рускую мовы; узровень валодання размоўнай і пісьмовай рускай мовай склаў 76 %, украінскай — 69 %, але адначасова з гэтым 46 % аддае перавагу зносінам па-ўкраінску, 38 % — па-руску, 16 % — абедзвюм мовам адразу.
У маі 2012 года даследаванне групы «Рейтинг» выявіла, што 50 % рэспандэнтаў роднай мовай лічыць украінскую, 29 % — рускую, 20 % — украінскую і рускую адразу, 1 % — іншую.
Украінская мова
+ Распаўсюджанасць украінскай мовы ва Украіне(паводле перапісаў 1926, 1959, 1970, 1979, 1989 і 2001 гадоў) Украінская мова як роднаясярод ўсяго насельніцтва. Украінская мова як роднаясярод сельскага насельніцтва. Украінская мова як роднаясярод гарадскога насельніцтва. Змяненне долі насельніцтва,якое лічыць украінскую мовуроднай, з перапісу ў перапіс.