Давідовіч — беларускае прозвішча. Форма бацькаймення ад антрапоніма Давід з акцэнтаваннем фарманта -овіч і семантыкай «нашчадак названай асобы»Павел Сцяцко. Онімы пісьменнікаў. // «Роднае слова» № 8, 2016.

Вядомыя носьбіты Анатоль Мікалаевіч Давідовіч (1965—1992) — Нацыянальны герой Азербайджана. Арцём Аляксеевіч Давідовіч (нар. 2005) — беларускі футбаліст. Дзмітрый Вячаслававіч Давідовіч (нар. 1988) — беларускі акцёр. Ісак Аронавіч Давідовіч (1911—1993) — беларускі савецкі мастак, графік. Лілія Міхайлаўна Давідовіч (1936—2002 — беларуская актрыса. Мікалай Пятровіч Давідовіч (1919—1993) — Герой Савецкага Саюза. Мікалай Уладзіміравіч Давідовіч (нар. 1949) — беларускі пісьменнік, журналіст, публіцыст. Сяргей Фёдаравіч Давідовіч-Зосін (нар. 1942) — беларускі паэт і мастак-жывапісец. Сяргей Фёдаравіч Давідовіч (нар. 1959) — беларускі мастак, старшыня Секцыі жывапісу ў Саюзе мастакоў Беларусі. Яфім Аронавіч Давідовіч (1924—1976) — савецкі дысідэнт, удзельнік руху за правы яўрэяў у СССР.