Чэмпіянат свету 1993 (, таксама вядомы як Embassy World Snooker Championship 1993 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 16 красавіка па 3 мая 1993 года на арэне тэатру Крусібл, у Шэфілдзе, Англія. Турнір стаў 56-м розыгрышам чэмпіянату свету, які быў заснаваны ў 1927 годзе. Кампанія Embassy у чарговы раз спансавала турнір. Прызавы фонд турніру склаў £1,000,000, з якіх £175,000 атрымаў пераможца.
Катэгорыя:Чэмпіянат свету па снукеры Катэгорыя:1993 год у снукеры Катэгорыя:Красавік 1993 года Катэгорыя:Май 1993 года Катэгорыя:Снукерны сезон 1992/1993