Бергфрыд () — дамінуючая абарончая вежа замка, якая магла выконваць ролю замкавай цытадэлі — служыць апошнім пунктам абароны, але, у адрозненне ад данжона, не мела жыллёвых функцый.

Сам феномен бергфрыда паходзіць з традыцыі нямецкага замкавага дойлідства, для якога быў характэрны перанос жылых функцый з вежы ў палац, у адрозненне ад французскай традыцыі данжонаў. У ВКЛ бергфрыды прыйшлі праз Тэўтонскі ордэн, для замкаў-канвентхаусаў якога было характэрна будаўніцтва па перыметры высокай абарончай вежы-бергфрыда.

Спасылкі

Катэгорыя:Фартыфікацыя Катэгорыя:Архітэктурныя элементы