Півоня (Paeónia) — род травяністых мнагалетнікаў і лістападных хмызнякоў (дрэвападобныя півоні). Адзіны род сямейства Paeoniaceae, раней род адносілі да сямейства .
Півоні цвітуць у канцы вясны, цэняцца садоўнікамі за пышнае лісце, эфектныя кветкі і дэкаратыўныя плады (у некаторых відаў).
Назва Сваёй лацінскай назвай ён абавязаны богу-лекару Пеану (або ПеонуМифы народов мира : в 2 т. — М., 1991—1992. — Т. 2. — С. 300.Гесиод, фр. 307 М.—У., або Пэану ), які вылечваў багоўГомер. Илиада V 401; Гомер. Илиада V 899—904; Лукиан. Разговоры богов 13, 2. і людзей ад ран, атрыманых у бітвах.
Лацінская назва расліны сустракаецца ў Тэафраста.
Батанічнае апісанне
Шматгадовая (у культуры без перасадкі жывуць да 100 гадоў) травяністая, паўкустовая або кустовая расліна з некалькімі сцёбламі (стваламі) вышынёй да 1 метра. Карэнішча буйное з магутнымі, патоўшчанымі, гузаватымі бульбападобнымі або верацёнападобнымі каранямі.
Пупышкі з нешматлікімі лускамі, якія налягаюць адна на другую як чарапіца. Лістаразмяшчэнне чарговае. Лісце няпарна пёрыстараздзельнае або траістае, з шырокімі або вузкімі долямі, цёмна-зялёнае, радзей шызае, восенню жоўтае, бурае, чырванаватае або цёмна-фіялетавае.
Кветкі буйныя, адзіночныя, белыя, ружовыя, чырвоныя, радзей жоўтыя, простыя або махрыстыя,.дыяметрам да 15-25 см, адзінкавыя, з чашачкай і вяночкам. Чашачка якая застаецца, больш ці менш скурыстая, з 5 цёмна-зялёных або чырванаватых чашалісцікаў; пялёсткі ў ліку 5, радзей больш, буйныя, шмат буйнейшыя за чашалісцікі, шырокія, на канцы часта вышчарбленыя, белыя, ружовыя, чырвоныя, крэмавыя або жоўтыя, часам з цёмнымі плямамі пры аснове. Тычынкі шматлікія; песцікаў 1-8, яны сядзяць на мясістым дыску.
Плод — складаная шматлістоўка зоркападобнай формы. Кожная лістоўка адкрываецца па шве і мае некалькі насенін, прымацаваных да краю брушнога шва. Насенне буйное, круглявае або авальнае, чорнае ці чорна-бурае, бліскучае.
Усе віды роду Paeonia можна размеркаваць на дзве групы ў залежнасці ад колькасці храмасом: 10-20 (дыплоідны лік) або 5-10 (гаплоідны лік). Для селекцыі прыналежнасць да пэўнай групы мае важнае значэнне. Ад скрыжавання дыплоідных відаў і сартоў півонь з тэтраплоіднымі, і наадварот, атрымліваюць трыплоідныя гібрыды F1. З-за няпарнай колькасці храмасом меёз у трыплоідаў абсалютна няправільны, таму яны стэрыльныя. У F1 звычайна ў большай ступені выяўляецца гібрыдная моц нашчадкаў. Эфект гібрыднай моцы, або гетэрозіс, заключаецца ў перавазе гібрыдаў F1 па шэрагу прыкмет і ўласцівасцяў над зыходнымі бацькоўскімі формамі. Гетэрозіс можа выяўляцца па адной або некалькіх прыкметах. Вегетатыўнае размнажэнне півонь дазваляе адабраць і замацаваць любую каштоўную стэрыльную форму.
2n=10: P. anomala, P. corsica, P. broteroi, P. rodia, P. daurica, P. mairei, P. emodi, P. mlokosewitschii, P. lactiflora, P. suffruticosa, P. decomposita, P. delavayi, P. lutea, P. potanini, P. tenuiofolia, P. veichii, P. brownii.
2n=20: P. officinalis, P. peregrina, P. parnassica, P. clusii, P. mascula, P. coriacea, P. obovata, P. wittmanniana.
Распаўсюджанне і экалогія
Віды сямейства растуць у субтропіках і ўмераных раёнах. Пашыраны ва ўмераных і горных абласцях Еўразіі, Паўночнай Афрыкі і на захадзе Паўночнай Амерыкі. Трапляюцца ў светлых лясах, на субальпійскіх лугах, а таксама ў лесастэпах і стэпах. На Беларусі інтрадукаваны 3 травяністыя віды , , — родапачынальніца мноства культурных сартоў, і 1 дрэвападобны — .
Півоні аддаюць перавагу добра асветленым і прагрэтым сонцам участкам, хоць могуць перанесці і невялікае зацяненне ў сярэдзіне дня.
Лепшы тэрмін пасадкі півонь — жнівень—верасень.
Півоні размножваюць дзяленнем кустоў, але калі трэба атрымаць шмат раслін ўпадабанага сорта, то можна размножыць атожылкамі, сцябловымі і каранёвымі тронкамі. Самы надзейны спосаб — размнажэнне пупышкамі з кавалачкамі карэнішча. У кожнай частцы карэнішча павінна быць не менш за 2-3 пупышак.
Значэнне і прымяненне
Паводле кітайскіх крыніц, цікавасць да півонь як дэкаратыўных раслін пачалася ў перыяд праўлення дынастый Цынь і Хань, раней 200 года да н. э. Такім чынам, півоні ў культуры ўжо больш за 2000 гадоў.
і выкарыстоўваюць у якасці лекавай сыравіны. Сыравіну выкарыстоўваюць для падрыхтоўкі настойкі, якая ўжываецца як седатыўны сродак.
У Кітаі апалыя пялёсткі півонь падсушваюць і падсалоджваюць як чайны ласунак. Півоневая вада, настой пялёсткаў півоні, выкарыстоўвалася для піцця ў сярэднія вякі. Пялёсткі можна дадаваць у салаты або ў пуншы і ліманады.
У астраноміі У гонар півоні названы астэроід , адкрыты ў 1925 годзе нямецкім астраномам Карлам Рэйнмутам у Гейдэльбергскай абсерваторыі.
Класіфікацыя
Таксанамія Род Півоня уваходзіць у манатыпнае сямейства парадак .
Віды Паводле інфармацыі базы дадзеных The Plant List (на ліпень 2016), род уключае 36 відаў:
Від прызнаны сінонімам віду .
Від і паніжаны да падвідаў віду .
У флоры Расіі прызнаны .
Сарты Сарты півоні адрозніваюцца велічынёй, афарбоўкай, будовай кветак, працягласцю цвіцення, вышынёй і формай куста. У афарбоўцы сартоў прысутнічаюць розныя адценні белага, жоўтага, аранжавага і чырвонага колеру. Тоны яркія і сакавітыя або мяккія, прыглушаныя, з ледзь улоўным пераходамі да іншага колеру. Старыя французскія сарты травяністых півонь часта выводзілі ў асноўным на зрэзку і трываласць сцеблаў не мела ніякага значэння. З часам з’явіўся кірунак ландшафтных півонь, і Амерыканская асацыяцыя півоняводаў увяла спецыяльную прэмію «Лепшая ландшафтная півоня». Гэта значыць акрамя таго, што яны, безумоўна, звяртаюць увагу на якасць і прыгажосць півоні, яны яшчэ асобна ацэньваюць яе ландшафтныя ўласцівасці.
Паводле Міжнароднага рэгістра (APS) у пачатку двухтысячных было зарэгістравана больш за 4664 сартоў травяністых і больш за 500 сартоў дрэвападобных півонь.
Па будове кветкі сарты дзеляць на:
немахрыстыя, якія маюць толькі адзін шэраг шырокіх пялёсткаў ('Golden Glow', 'Надзя'), паўмахрыстыя ('Легіён Ханкор'), японскія ('Moon of Nippon'), анемонападобныя ('Лангфела'), махрыстыя паўшарападобныя, ружовыя ('Роберт Оўтэн'), карончатыя ('Канзас').
Рэгіструючым органам з’яўляецца . Некаторыя вядомыя сарты:
Paeonia 'Bartzella' Paeonia 'Coral Charm' Paeonia 'Coral Sunset' Paeonia 'Da Fu Gui' Paeonia 'Fen Yu Nu' Paeonia 'Gui Fei Cha Cui' Paeonia 'Hai Huang' Paeonia 'Hu Hong' Paeonia 'Ni Hong Huan Cai' Paeonia 'Nymphe' Paeonia 'Pink Hawaiian Coral' Paeonia 'Xuan Li Duo Cai' Paeonia 'Yan Zi Xiang Yang' Paeonia 'Zi Fu Rong' Paeonia 'Zi Lian Wang Yue' Paeonia jishanensis 'Chun Hong Jiao Yan' Paeonia suffruticosa 'Feng Dan Bai'
Крыніцы
Літаратура
Paeonia // Ботанический словарь / сост. Н. И. Анненков. — СПб.: Тип. Имп. АН, 1878. — XXI + 645 с.
Пион : [арх. 3 января 2023] / А. Ю. Куленкамп // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая российская энциклопедия, 2004—2017.
Спасылкі
Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя садовыя расліны Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Півоневыя Катэгорыя:Старонкі з недагледжанымі перакладамі