cd таксама даступная як chdir ( перакладаецца як змяніць каталог) — каманда каманднага радка, якая ўжываецца для змены бягучага каталога ў Unix, Linux, DOS, Windows, а таксама ў іншых аперацыйных сістэмах. Таксама даступна для выкарыстання ў скрыптах каманднага інтэрпрэтатара альбо ў пакетных файлах DOS (.bat). cd часта ўбудавана ў абалонкі, такія як Bourne shell, csh, tcsh, bash (дзе выклікаецца С функцыя POSIX chdir()) і ў DOS COMMAND.COM.

Выкарыстанне Каманду cd можна выкарыстоўваць для пераходу ў які-небудзь каталог файлавай сістэмы, у тым ліку ў каранёвы каталог, падкаталогі, а таксама для вяртання назад у хатні каталог. Напрыклад, калі ў Unix-падобнай сістэме бягучы рабочы каталог хатні (~), карыстальнік можа праглядзець яго змесціва і перайсці да падкаталога games, скарыстаўшы такія каманды: user@wikipedia:~$ ls workreports games encyclopedia text.txt user@wikipedia:~$ cd games user@wikipedia:~/games$

cd дае розны эфект у розных аперацыйных сістэмах, калі ўжываць яе без аргументаў. Так у DOS будзе паказаны поўны шлях да бягучага рабочага каталогаChdir (Cd) Microsoft Command-line reference A-Z, а ў Unix адбудзецца пераход у хатні каталогBasic UNIX commands Computing Information for Stanford Linguists . Эфект ад каманды cd у розных скрыптах альбо пакетах таксама адрозніваецца. Напрыклад у DOS можна непасрэдна змяніць рабочы каталог з пакетнага файла з дапамогай каманды, а ў UNIX выклік у скрыпце cd, як правіла, не змяняе рабочы каталог карыстальніка (як следства перадачы кіравання ў UNIX-скрыптах асобнай абалонцы з уласнай адраснай прасторай).

Глядзі таксама pwd ls

Спасылкі The Open Group Base Specifications Issue 6 and IEEE Std 1003.1, 2004 Edition

Катэгорыя:Стандартныя праграмы для Unix