Сіра Ісіі (, Сібаяма — ) — японскі мікрабіёлаг, генерал-лейтэнант Імператарскай арміі Японіі.

Біяграфія

Раннія гады Нарадзіўся ў вёсцы Сібаяма, акруга Самбу, прэфектура Тыба. Вывучаў медыцыну ў Імператарскім універсітэце Кіёта. У 1922 годзе атрымаў прызначэнне ў 1-ы армейскі шпіталь і медыцынскую школу ў Токіа. Праз два гады перайшоў зноў ва ўніверсітэт Кіёта. У 1928—1930 гадах ажыццявіў даследчую паездку ў заходнія краіны, дзе займаўся вывучэннем эфектаў біялагічнае і хімічнае зброі. Місія Сіра была прызнана надзвычай паспяховай, і неўзабаве ён трапіў пад патранат ваеннага міністра Садаа Аракі.

Даследаванні біялагічнай зброі У 1932 годзе Сіра пачаў эксперыменты з біялагічнай зброяй у выглядзе сакрэтнага праекта японскай арміі ў крэпасці Жонгма. У 1936 годзе ля Харбіна быў разгорнуты лагер Атрада 731. Даследаванні былі засакрэчаны, і для адводу вачэй атрад займаўся пошукамі ў галіне абеззаражання вады. 9 лютага 1939 года ў Токіа Сіра прачытаў лекцыю аб бактэрыялагічнай зброі ў вялікай канферэнц-зале ваеннага міністэрства. Таксама перад гледачамі была праведзена вівісекцыя.

З 1940 года Сіра быў прызначаны начальнікам упраўлення біялагічнай зброі Квантунскай арміі, таксама працаваў у бактэрыялагічным дэпартаменце Ваенна-медыцынскай акадэміі. У 1942 годзе пачаліся выпрабаванні бактэрыялагічнай зброі, для якіх выкарыстоўваліся кітайскія ваеннапалонныя і мірныя жыхары. Атрадам 731 праводзіліся даследаванні па інфільтрацыі людзей з дапамогай розных мікраарганізмаў, правакаваліся аборты, сардэчныя прыступы, абмаражэнні. У 1942—1945 гадах Сіра быў галоўным ваенным урачом 1-й японскай арміі.

Пасля вайны У канцы Другой сусветнай вайны быў арыштаваны амерыканцамі, аднак у 1946 годзе атрымаў імунітэт у абмен на інфармацыю аб даследаваннях біялагічнай зброі, заснаваных на эксперыментах над людзьміGold, Hal. Unit 731 Testimony, Charles E Tuttle Co., 1996. P. 109.. У выніку Сіра так і не быў пакараны за ваенныя злачынствы. Паводле выказванняў яго дачкі Харумі, Сіра памёр у Японіі ад раку горлаDaughter’s Eye View of Lt. Gen Ishii, Chief of Devil’s Brigade, Japan Times, 29 August 1982. Паводле іншых звестак, ён пераехаў у Мэрыленд, дзе працягнуў свае даследаванніDrayton, Richard (May 10, 2005). «An Ethical Blank Cheque: British and US mythology about the second world war ignores our own crimes and legitimises Anglo-American war making». The Guardian. Retrieved June 4, 2009..

Крыніцы

Літаратура Barenblatt, Daniel. A Plague Upon Humanity: the Secret Genocide of Axis Japan’s Germ Warfare Operation, HarperCollins, 2004. Gold, Hal. Unit 731 Testimony, Charles E Tuttle Co., 1996. Williams, Peter. Unit 731: Japan’s Secret Biological Warfare in World War II, Free Press, 1989. Harris, Sheldon H. Factories of Death: Japanese Biological Warfare 1932-45 and the American Cover-Up, Routledge, 1994. Endicott, Stephen and Hagerman, Edward. The United States and Biological Warfare: Secrets from the Early Cold War and Korea, Indiana University Press, 1999. Handelman, Stephen and Alibek, Ken. Biohazard: The Chilling True Story of the Largest Covert Biological Weapons Program in the World—Told from Inside by the Man Who Ran It, Random House, 1999. Harris, Robert and Paxman, Jeremy. A Higher Form of Killing : The Secret History of Chemical and Biological Warfare, Random House, 2002. Barnaby, Wendy. The Plague Makers: The Secret World of Biological Warfare, Frog Ltd, 1999.

Катэгорыя:Ваенныя Японіі Катэгорыя:Мікрабіёлагі Японіі Катэгорыя:Біялагічная зброя