Сяргей Міхайлавіч Ліпатаў (, вёска Глухаўка, Серпухаўскі павет, Маскоўская губерня, Расійская імперыя — ) — савецкі беларускі вучоны ў галіне фізічнай і калоіднай хіміі. Доктар хімічных навук (1936). Прафесар (1934). Акадэмік АН БССР (1940).

Біяграфія Скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1923). У 1924—1927 гг. працаваў у 1-й хімічнай лабараторыі Маскоўскай паркаленабіўной фабрыкі, з 1927 г. загадваў навуковай часткай цэнтральнай лабараторыі Іванава-Вазнясенскага тэкстыльнага трэста, адначасова выкладаў у Іванава-Вазнясенскім політэхнічным інстытуце. З 1929 г. загадчык лабараторыі Фізіка-хімічнага інстытута імя Л. Я. Карпава, у 1932—1937 гг. прафесар, загадчык кафедры Маскоўскага інстытута лёгкай прамысловасці, з 1938 года загадчык лабараторыі Калоідна-электрахімічнага інстытута АН СССР, адначасова начальнік навукова-праграмнага аддзела Прэзідыума АН СССР. У 1940—1944 гг. віцэ-прэзідэнт АН БССР і загадчык лабараторыі Інстытута хіміі АН БССР. У 1944—1959 гг. загадчык кафедры Маскоўскага тэкстыльнага інстытута, адначасова кіраўнік лабараторыі высокапалімераў і расліннай сыравіны Інстытута хіміі АН БССР. У 1959—1960 гг. загадчык лабараторыі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі АН БССР.

Навуковая і арганізацыйная дзейнасць Асноўныя працы ў галіне калоіднай хіміі і хіміі высокамалекулярных злучэнняў. Распрацаваў агульную тэорыю сінерэзісу (прэмія імя Д. І. Мендзялеева АН СССР), вакуумны спосаб фарбавання, схему атрымання віскозы, спосаб атрымання спірту з крухмала- і цэлюлозазамяшчальнай сыравіны, якія ў далейшым былі ўкаранёныя ў прамысловасць.

Падрыхтаваў 20 кандыдатаў і 4 дактароў навук.

У гады Вялікай Айчыннай вайны быў накіраваны ў Ташкент для арганізацыі працы Акадэміі навук БССР. 6 студзеня 1942 года там адбылося першае пасля эвакуацыі з Мінску паседжанне Прэзідыума АН БССР пад кіраўніцтвам віцэ-прэзідэнта АН БССР С. М. Ліпатава, дзе былі разгледжаны пытанні, звязаныя з аднаўленнем дзейнасці Акадэміі навук БССР. У 1942—1944 гадах загадваў лабараторыяй Інстытута хіміі АН БССР, адноўленай на новым месцы, ў Ташкенце. Адначасова ажыццяўляў выкладчыцкую дзейнасць у Сярэднеазіяцкім універсітэце.

Бібліяграфія Аўтар больш 150 навуковых прац, 6 манаграфій. Асноўныя працы: Учение о коллоидах. М., 1933. Проблема застудневания лиофильных коллоидов. М., 1937. Проблемы учения о лиофильных коллоидах. Мн., 1941. Высокополимерные соединения: лиофильные коллоиды. Ташкент: АН БССР, 1943. Физико-химия коллоидов. М.-Л.: Госхимиздат, 1948.

Спасылкі Сяргей Міхайлавіч Ліпатаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Акадэмік ЛІПАТАЎ Сяргей Міхайлавіч Электронный каталог ЦНБ НАН Беларуси — Липатов, Сергей Михайлович История белорусской науки в лицах — Сергей Михайлович Липатов

Катэгорыя:Фізікахімікі СССР Катэгорыя:Хімікі Беларусі Катэгорыя:Дактары хімічных навук Катэгорыя:Выкладчыкі Нацыянальнага ўніверсітэта Узбекістана Катэгорыя:Віцэ-прэзідэнты НАНБ Катэгорыя:Нарадзіліся ў Маскоўскай вобласці