Полімерызацыя — метад сінтэзу высокамалекулярных злучэнняў, пры якім малекула палімера (макрамалекула) утвараецца шляхам паслядоўнага далучэння малекул нізкамалекулярных рэчываў (манамераў) да актыўнага цэнтра на канцы растучага ланцуга. Колькасць звёнаў у ланцугу макрамалекулы мае назву ступені полімерызацыі.
Па колькасці манамераў, удзельнічаючых у працэсе полімерызацыі — гомаполімерызацыя (адзін манамер) і суполімерызацыя (два і больш манамераў). Полімерызацыя адбываецца за кошт разрыву кратных сувязей (C=C, C=O, C=N і г.д.) або сувязей цыклаў у зыходных манамерах. У залежнасці ад прыроды актыўных цэнтраў полімерызацыя падзяляецца на радыкальную і іонную.
Гісторыя Полімерызацыя была адкрыта ў сярэдзіне XIX стагоддзя, практычна адначасова з вылучэннем першых здольных да яе рэчываў (вінілхларыду, стыролу, ізапрэну). Хімічная сутнасць полімерызацыі была ўсвядомлена ў 20-х — 30-х гадах XX стагоддзя дзякуючы працам Г. Штаўдынгера, С. В. Лебедзева, К. Цыглера, Г. Марка і інш.
Літаратура
Химия и физика полимеров. Лабораторный практикум: учеб.-метод. пособие для студентов специальности 1-48 01 02 «Химическая технология органических веществ, материалов и изделий» / Н. Р. Прокопчук [и др.]. — Мн.: БГТУ, 2021. — 126 с. — 130 экз. — ISBN 978-985-530-890-5. Сутягин В. М., Бондалетова Л. И. Химия и физика полимеров: Учебное пособие. — Томск: Изд-во ТПУ, 2003. — 208 с. — 150 экз.
Спасылкі Артыкул на сайце ХиМиК.ру Полимеризация // Інфармацыйна-аналітычны партал MPlast.by — Полимеры для Всех!
Катэгорыя:Палімеры